Сёння, 24 сакавіка, у 12.00, у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска адбудзецца слуханне справы лідара АГП Анатоля Лябедзькі, які абвінавачваецца ў тым, што ён удзельнічаў у акцыі салідарнасці з ІП 28 лютага, паведамляе прэс-служба партыі.
Лідар АГП мае намер наведаць суд. Акрамя таго, у 10.00 ён плануе сустрэцца з судовым выканаўцам таго ж суда для ўдакладнення аб'ёму прэтэнзій.
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска знаходзіцца па адрасе: вул. Кірава, д.21.
Раней удзел Анатоля Лябедзькі ў судзе быў пад пытаннем у сувязі з затрымкай ўсёй беларускай дэлегацыі ў Брусэлі. Зараз стала вядома, што палітык вярнуўся ў Менск увечары 23 сакавіка.
Таксама 24 сакавіка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца слуханне справы в.а. старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП Мікалая Казлова, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыі салідарнасці з ІП 28 лютага.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары