Афіша

Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна — 5 красавіка

5 красавіка ў 19.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць у прастору«Кніжная шафа» на аўтограф-сесію Міхаіла Валодзіна, аўтара кнігі «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках».

«Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» — гэта ўнікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць самастойныя прагулкі. І не на самоце, а ў кампаніі Дастаеўскага і Талстога, Купалы і Коласа,Мальера і Вальтэра, Кацярыны I і Пятра Вялікага, Пушкіна, Александроўскай, Фідэля Кастра ды іншых вядомых гасцей і жыхароў горада.

Міхаіл Валодзін – чалавек цікавага лёсу. Пакуль жыў у Мінску, выпускаў газету на англійскай мове, калі пераехаў у ЗША, пачаў выдаваць літаратурны часопіс – натуральна, на рускай. Са сваімі песнямі аб’ездзіў увесь Савецкі Саюз, але сцэну, па яго ўласных словах, баіцца і не любіць. Пісаў сцэнары да дакументальных фільмаў і рэкламных ролікаў, працаваў на тэлебачанні і ў перыёдыцы, але ніколі не займаўся журналістыкай як справай свайго жыцця. Пабываў у паўсотні краін свету, у некаторых жыў і падоўгу, але заўсёды вяртаўся ў Мінск. Пра які ён напісаў кнігу «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках», якая стала бэстсэлерам.

Беларуска-нямецкае выданне «Мінскіх гісторыек» было падрыхтавана кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў і пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка».

Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць