Здарэнні

Гісторыя пад спайсам: гомельскіх студэнтаў выкралі невядомыя ў масках

У той вечар жыхары гомельскай шматпавярхоўкі выклікалі міліцыю. Прычынай іх турботы сталі падлеткі, якія вельмі моцна шумелі ў пад'ездзе.

Калі праваахоўнікі прыехалі, на лесвічнай пляцоўцы апошняга паверха ляжалі двое збітых хлопцаў. Побач валяліся наркотыкі. Але хлопцы запэўнівалі, што тут ні пры чым і наогул яны пацярпелыя. Нібыта іх выкралі невядомыя ў масках. Павезлі на чорным джыпе ад будынка ўніверсітэта, прывезлі ў незнаёмы пад'езд, збілі, а потым падкінулі наркотыкі.

Студэнты-другакурснікі настойліва прытрымліваліся ўласнай версіі, але пасля следчага эксперыменту прызналіся. Аказалася, што ў пад'езд шматпавярхоўкі яны забрылі, каб ужыць спайс. Праз дамафон дзверы адкрылі самі жыхары. Хлопцы падняліся на апошні паверх. Дзверы на тэхпаверх былі не зачынены, і студэнты ўладкаваліся на лесвічнай пляцоўцы. Адурманеныя, яны сталі гучна смяяцца, уставалі на ногі і падалі, біліся аб сцены. Адсюль і сінякі на іх целах і тварах.

Як распавёў старэйшы следчы 1-га следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Святаслаў Літвінаў, крымінальная справа перададзена ў суд. Аднаго студэнта абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, другога за ўжыванне спайсаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць