У прыгарадзе абласнога цэнтра шляхам пераследу затрымлівалі матацыкліста на «Хондзе». У вёсцы Каменка ён не выканаў патрабавання аб прыпынку і спрабаваў уцячы.
35-гадовы гродзенец другі раз за чатыры месяцы трапіўся даішнікам, хоць не мае права кіравання і да таго ж ездіць на незарэгістраваным матацыкле, паведамляе сайт ДАІ Гродна. Раней шэсць разоў затрымліваўся п'яным і пасля пазбаўлення не пераздаў іспыты.
Каментары