Мова

Конкурс ад «Мовы Нанова»: #янебаюсяспрабаваць. Прыз — трэніроўка ў Віталя Гуркова

Арганізатары курсаў «Мова Нанова» абвясцілі конкурс, суперпрыз у якім — эксклюзіўная дзвюхгадзінная трэніроўка ў шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова.

Умовы простыя.

  1. Вы прынамсі адзін дзень ад рання да вечара размаўляеце па-беларуску. Усюды: у хаце, на дварэ, у краме, на працы, з сябрамі і г.д.
  2. Апісваеце ў пісьмовай форме свае ўражанні, рэакцыю людзей, свае радасці і цяжкасці.
  3. Калі маеце акаўнт у сацсетках — вывешваеце гісторыю туды з хэштэгам #янебаюсяспрабаваць
  4. Дасылаеце гэтую гісторыю + сваю фотку + колькі словаў пра сябе + свае кантакты на [email protected] да 15 верасня ўключна. Апроч тэкста (гэта абавязковы фармат) можаце дадаць відэа, аўдыё, здымкі і г.д.

Пасля арганізатары разам з Віталём Гурковым абяруць найлепшую гісторыю, аўтар якоё і атрымае галоўны прыз. Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў падрыхтаваны шэраг іншых падарункаў — кнігі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы», фірмовыя саколкі, кубкі і бранзалеты. 

Падрабязнасці тут >>> 

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць