Музыка1919

Дачка Лявона Вольскага пачала музычную кар'еру АЎДЫЁ

18-гадовая сьпявачка прэзэнтуе на Tuzin.fm EP «Усё атрымаецца», у які ўвайшлі тры кампазыцыі яе аўтарства.

Адэля кажа, што яна ўжо даўно піша песьні, некаторым яе творам чатыры і болей гадоў. Але толькі цяпер яна вырашыла абвесьціць публічна пра сваю творчасьць. «Пісала песьні я для сябе і не зьбіралася выкладаць іх у інтэрнэт. Але нядаўна вырашыла, што павінна падзяліцца сваім сьветапоглядам зь людзьмі. Таму паступова запісваюся», – распавяла сьпявачка Tuzin.fm з нагоды прэм’еры. Матэрыялу набіраецца на паўнавартасны альбом, які Адэля мяркуе неўзабаве выдаць. А пакуль яна прэзэнтуе першыя тры запісаныя творы – «Усё атрымаецца», «Адэлька-сардэлька» і «Цудоўны сьвет». Музыка і словы належаць аўтарству Адэлі.

«Я натхняюся звычайнымі паўсядзённымі сытуацыямі, – распавядае сьпявачка. – Напрыклад, «Усё атрымаецца» была напісана падчас майго прабуджэньня ў сонечны дзень – я адчула неапісальную радасьць і зразумела, што як бы не было складана, усё адно ўсё атрымаецца, калі чалавек насамрэч гэтага вельмі хоча. Таксама на гэтую песьню паўплывла мая любоў да людзей. Людзі мяне вельмі натхняюць: іх позіркі, жэсты, манера размовы і энэргэтыка».

Песьня «Адэлька-сардэлька» – адна з даўнейшых. Яна зьявілася ў 2012 годзе. «Стварыла я яе, калі ўва мне прачнуласа вострае жаданьне – быць заўсёды маленькай дзяўчынкай. А вырашыла назваць яе так, таму што такой мянушкай называў мяне тата ў дзяцінстве, і я заўсёды злавалася, калі ён мяне так называў, бо лічыла, што ён мяне абражае. Але зараз гэтая мянушка для мяне, як цёплы ўспамін з дзіцячых часоў майго жыцьця».

Трэцюю кампазыцыю – «Цудоўны сьвет» Адэля напісала пасьля шпацыру па горадзе: «Вельмі люблю гуляць на самоце і насычацца звычайнымі прыроднымі зьявамі: сонейкам, ветрам, дажджом і г.д. Падчас такіх шпацыраў я адчуваю сябе вельмі шчасьлівай, бо разумею, што наш сьвет цудоўны».

Пакуль музычны праект Адэлі Вольскай існуе ў студыйным фармаце. Жывыя выступы не плянуюцца.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ5

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць