Грамадства55

90-годдзе Янкі Запрудніка адзначылі ў ЗША ФОТАФАКТ

Злева направа: Ала Кузьміцкая (удава Васіля Шчэцькі, Запруднікавага сябра па славутай «Дванаццатцы»), Вітаўт Кіпель, Надзея Запруднік («залатая палавінка») і сам юбіляр - Янка Запруднік

З нагоды свайго 90-годдзя Янка Запруднік, адзін з самых вядомых амерыканскіх беларусаў, атрымаў каля сотні віншаванняў з розных куткоў планеты. Найбольш, вядома, з Беларусі, якую сёлета наведаў дзеля сустрэчаў з сваякамі і сябрамі ды прэзентацыі новай кнігі — «Кантакты».

А 13 жніўня традыцыйны «Happy Birthday» праспявалі яму ў цесным сяброўска-сваяцкім коле. Госці сабраліся ў рэстаране «Maggiano's». Імпрэза пачалася зладжаным «Ойча наш», бо ж юбіляр штонядзелі спявае ў хоры царквы Еўфрасінні Полацкай у Саўт Рывэры і калегі-харысты так выказалі яму сваю пашану.

Выступоўцы «перабралі» ўсю багатую біяграфію Янкі Запрудніка (Сяргея Вільчыцкага да траўня 1945 года). Дочкі Вера і Ніна ўспаміналі свае дзіцячыя гады (тым больш, што леташняя бацькава кніга «Па гарачых слядах мінуўшчыны» дала ім шмат цытатаў-падказак), а бацька да сёння ёсць іх лепшым сябрам і дарадцам. Спадар Вітаўт Кіпель пачаў з таго, што іхнае сяброўства доўжыцца ўжо 72 гады… Лічы, праз усё жыццё ідуць поплеч!

Валянціна Трыгубовіч адзначыла творчую нястомнасць юбіляра: за апошнія пяць гадоў ён выдаў тры кнігі, якія даюць грунтоўную інфармацыю пра беларускае жыццё на чужыне і паказваюць унікальнасць паваеннай хвалі эміграцыі.

Згадвалі цёплымі словамі Янку Запрудніка як гісторыка і журналіста, актыўнага грамадскага дзеяча і навукоўцу, клапатлівага мужа і жаданага субяседніка, вострага на слова і спрытнага ў танцах…

Праспяваўшы «Сто лят», госьці разыходзіліся з пажаданнямі сустрэцца на наступным юбілеі Янкі Запрудніка.

Традыцыйны здымак усіх прысутных

Каментары5

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ7

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе5

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць20

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць