Грамадства

Жыхар Мінска Касінераў аштрафаваны за пікет у падтрымку Паліенкі

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 жніўня разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава.

На яго быў складзены пратакол правапарушэння па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у адным з пікетаў у падтрымку Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Сведкамі ў судзе выступаюць Таццяна Мастыкіна і Уладзімір Вашкевіч.

Вячаслаў Касінераў патлумачыў суду, што 29 ліпеня якраз спаўнялася 3 месяцы з дня разгону заезду раварыстаў «Крытычная маса» і меўся адбыцца чарговы заезд, аднак з-за няспыннага ціску на удзельнікаў руху, фармат мерапрыемства кардынальна змяніўся. Тады актывісты зладзілі пікет ля Опернага тэатра пад пільным наглядам вялікай колькасці сілавікоў. У выніку да Касінерава падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і запрасілі ў госці у РУУС. Касінераў патлумачыў, што такім чынам ён выказваў уласнае меркаванне.

Суддзя Таццяна Рак тлумачыць, што выказванне ўласнага меркавання не прадугледжана заканадаўствам.

Суддзя вынесла пастанову аб пакаранні Касінерава штрафам у памеры 40 базавых велічынь - 840 рублёў новымі грашыма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць