Наста Лойка і Кацярына Андрэева атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы
Экс-палітзняволеныя атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Пра гэта паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці.

«Тэрміны разгляду справы і прыняцце рашэння залежаць выключна ад польскіх дзяржаўных органаў. Аднак якасна падрыхтаваны пакет дакументаў мае вялікае значэнне для ўсёй працэдуры. У дадзеным выпадку дакументы былі падрыхтаваныя і пададзеныя ў поўным аб'ёме, што дазволіла пазбегнуць дадатковых запытаў і неабходнасці дапаўняць справу падчас яе разгляду», — паведаміў ЦБС.
Кацярына Андрэева правяла за кратамі пяць з паловай гадоў, Наста Лойка — чатыры з паловай.
Яны выйшлі на волю 19 сакавіка.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары