Культура11

Качанава: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання павінна быць у аснове канцэпцыі Дня беларускага пісьменства ў Полацку

Дзень беларускага пісьменства — 2017 павінен стаць знакавай падзеяй. Пра гэта заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, перадае Белта.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, Дзень беларускага пісьменства будучага года асаблівы, паколькі гэта год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і год 1155-годдзя горада Полацка. Гэтыя дзве падзеі павінны быць асноўнымі ў канцэпцыі Дня беларускага пісьменства, сказала віцэ-прэм'ер.

Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства ўжо трэці раз. Знакавыя даты сталі вызначальнымі ў выбары месца правядзення мерапрыемства.

Свята прапануецца адкрыць у суботу 2 верасня.

«Не зусім правільна, калі, адкрыўшы раніцай у нядзелю свята, ужо вечарам мы яго закрываем. Гэта павінна быць працяглае мерапрыемства», — лічыць Наталля Качанава.

Ключавая канцэпцыя свята павінна быць падрыхтавана ў студзені будучага года, сказала віцэ-прэм'ер. Свята павінна стаць знакавым і запамінальным як для гараджан, так і для гасцей.

Актыўная работа па падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў чакаецца з боку беларускіх пісьменнікаў. Пройдуць іх сустрэчы з чытачамі, у працоўных калектывах, з моладдзю, каб расказаць аб гісторыі краіны, беларускай мовы, змяненнях у сферы культуры.

Наталля Качанава таксама адзначыла, што сёлета Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове прайшоў на высокім узроўні: арганізавалі новыя праекты, правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў, шмат зрабілі па добраўпарадкаванні горада, які прымаў свята.

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць