Музыка33

Беларусы засумавалі па духу Сярэднявечча: на канцэрт гурту «Стары Ольса» засталося менш за 200 квіткоў

20 лістапада пасля працяглых гастроляў за мяжой гурт «Стары Ольса» нарэшце прэзентуе новую праграму «Medieval Classic Rock» для ўлюбёнай айчыннай публікі. Беларускія прыхільнікі за час адсутнасці калектыву паспелі засумаваць па непаўторным духу Сярэднявечча: за пару дзён да канцэрта засталося менш за 200 квіткоў!

Гурт «Стары Ольса» па праве можна назваць адным з самых знакавых калектываў у сучаснай беларускай сярэднявечнай фальклорнай музыцы.

Якаснае выкананне, арыгінальная, запамінальная падача і яркія вобразы музыкаў «Старога Ольсы» ствараюць неймаверную атмасферу сапраўднага вяртання ў велічныя часы Вялікага Княства Літоўскага. За час існавання калектыў выдаў 13 студыйных альбомаў і 1 музычны праект, 6 відэакліпаў і набыў шматлікіх прыхільнікаў у Беларусі і па-за яе межамі.

«Стары Ольса» неаднаразова выступаў на канцэртах і фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фэстах. Акрамя гэтага, гурт актыўна супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, з гуртамі старажытнай музыкі і асобнымі выканаўцамі і майстрамі, зацікаўленымі ў аднаўленні аўтэнтычнага гучання старажытных інструментаў.

Імклівы ўзлёт гурту «Стары Ольса» пачаўся з выступу ў межах вядомага тэлешоу «Легенды Live», дзе яны выканалі арыгінальны кавер на баладу «One» гурту Metallica. Відэазапіс выступа сабраў 2 мільёны праглядаў у YouTube. «Стары Ольса» атрымаў мноства лістоў ад прыхільнікаў з розных куткоў свету з просьбамі выканаць на старажытных інструментах іншыя легендарныя рок-кампазіцыі. Праз некаторы час гурт падпісаў кантракт з амерыканскай студыяй гуказапісу і выпусціў нашумелы альбом «Medieval Classic Rock», прэзентацыя якога адбылася ў Сан-Францыска.

У падтрымку альбома «Стары Ольса» адправіўся ў працяглыя гастролі па ЗША. Гурт наведаў 21 штат, 23 гарады, даў 23 паўнавартасныя канцэрты і 35 выступаў. Пасля гэтых гастроляў калектыў паспеў атрымаць некалькі новых запрашэнняў і выступіў з канцэртамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

І вось нарэшце 20 лістапада гурт «Стары Ольса» прэзентуе праграму «Medieval Classic Rock» для ўлюбёнай айчыннай публікі. Альбом «Medieval Classic Rock», безумоўна, можна назваць знакавым у творчасці калектыву. Музыкі здолелі ўдыхнуць новае жыццё ў старыя, усім вядомыя мелодыі, выканаўшы іх на аўтэнтычных фальклорных інструментах. Акрамя прэзентацыі кампазіцый з новага альбома, які ўжо паспеў прыйсціся даспадобы беларускім прыхільнікам, гурт выканае свае найлепшыя хіты і нязменна парадуе гасцей чароўнай атмасферай загадкавага Сярэднявечча.

Нагадаем, што канцэрт гурта «Стары Ольса» адбудзецца 20 лістапада ў ДК МАЗ.

Засталося менш за 200 квіткоў, спяшайцеся набыць без нацэнкі:

- пераход ст.м. Якуба Коласа,

- каса ДК МАЗ (панядзелак-чацвер — 11.30—19.00, пятніца, субота — 15.00—19.00, тэл. касы: 017 242 82 04).

Кошт квіткоў: ад 17 да 30 р.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (29) 6490888, (44) 5779089

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць