Здароўе2828

Сёння дзень народзінаў святкуе адзіны ў свеце чалавек, які нарадзіўся ў XIX стагоддзі ФОТАФАКТ

Італьянка Эма Маралі святкуе сёння свой 117 дзень народзінаў. Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, Эма засталася адзіным (афіцыйна) чалавекам на Зямлі, якая нарадзілася ў XIX стагоддзі.

Эма — старэйшая з васьмі дзяцей у сям'і Маралі. Яна нарадзілася 29 лістапада 1899 года. У яе сям'і таксама былі доўгажыхары — маці, цётка і некаторыя браты і сёстры, якія перасягнулі 90-гадовую мяжу. Яе сястра Анджэла Маралі знайшла супакой ва ўзросце 102 гадоў, пражыўшы з 1908-га па 2011-ы год.

У кастрычніку 1926-га яна пабралася шлюбам з Джавані Марцінуіццы (1901-1978). Адзінае дзіця пары нарадзілася ў 1937-м, аднак, на жаль, яго жыццё абарвалася, калі малому яшчэ не было і паўгода.

Жыццё ў шлюбе не прынесла Эме шчасця. У 1938-м італьянка стала жыць асобна ад мужа, якога выгнала з дому. Да 1954-га Маралі працавала на джутавай фабрыцы. Яна выйшла на пенсію ва ўзросце 75 гадоў.

Эма не пакінула свайго жылля і ў глыбокай старасці, дзе пражывае адна. Калі італьянцы стукнула 115 гадоў, яе спыталі, у чым крыецца сакрэт яе даўгалецця. Жанчына адказала, што ніколі не ўжывала наркотыкі, з'ядала тры яйкі ў дзень, выпівала шклянку хатняга брэндзі і часам песціла сябе шакаладам.

Каментары28

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць