Усяго патроху55

8 беларускіх поспехаў студзеня

«Памяркоўныя» беларусы дагэтуль збольшага прызвычаіліся прымяншаць свае заслугі. Не напоўніліся вуліцы Мінска шчаслівымі тварамі са сцягамі ані, прыкладам, пасля трэцяй перамогі Дар’і Домрачавай на Алімпіядзе ў Сочы, ані пасля перамогі БАТЭ над грознай «Баварыяй». Відаць, у сэрцах і галовах грамадзян маладой беларускай дзяржавы ўсё яшчэ даспявае паўнавартаснае пачуцце самапавагі.

Мы ж уважліва прасачылі за поспехамі беларусаў у першым месяцы 2017-га ў самых розных сферах. Падставаў грымнуць на ўвесь свет не было, але каб дзесьці дадаць «я таксама з Беларусі» — удосталь.

Беларуская аплікацыя для сэлфі Fabby атрымала інвестыцый на суму $2 млн

Летась толькі лянотнік не пісаў пра поспех беларускіх распрацоўшчыкаў дадатку MSQRD, які ўрэшце выкупіў Facebook Марка Цукерберга. Гэты ж год пачынаецца з навіны пра інвестыцыі ў 2 млн даляраў у новы праект сузаснавальніка Maps.me Юрыя Мельнічка — мабільны дадатак Fabby, які дазваляе мяняць фон сэлфі.

Беларускі праект трапіў у топ-10 новых гаджэтаў ад USA Today

Па выніках выставы Consumer Electronics Show, што праходзіла ў Лас-Вегасе, аўтарытэтнае выданне USA Today апублікавала ўласны топ-10 новых гаджэтаў. У прэстыжны спіс трапіў і беларускі праект Kino-mo Hypervsn па распрацоўцы галаграфічных экранаў.

Упершыню ў гісторыі «Дакара» беларусы сталі шостымі ў самай цяжкай гонцы

Беларускія гоншчыкі паказалі на ралі-рэйдзе «Дакар-2017» найлепшы вынік за ўсю гісторыю сваіх выступаў. «На сёння МАЗ — адзін з найлепшых аўтамабіляў у свеце. Канкурэнцыю нам складаюць толькі КамАЗ і Iveco. Можна сказаць, што мы прабіліся ў эліту сусветнага аўтаспорту»,падсумаваў вынікі гонкі пілот і кіраўнік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч.

Фотапраект мінчанкі трапіў на старонкі італьянскага Vogue

Сусветнавядомы часопіс пра моду для жанчын з больш чым са стагадовай гісторыяй змясціў на сваіх старонках у сеціве свежы фотапраект беларускі Таццяны Кежа Static Rush. І гэта не першае з’яўленне нестандартных здымкаў мінчанкі ў папулярным глянцы.

Беларусь упершыню ў гісторыі перамагла Венгрыю і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па гандболе

І неістотна, што адбылося пасля. У той вечар спартыўныя форумы стракацелі шчаслівымі каментарамі-віншаваннямі: згаладаўся беларускі заўзятар на перамогі ў гульнявых відах спорту на найвышэйшым узроўні. Для маладой каманды Юрыя Шаўцова 1/8 фінала пакуль аказалася столлю.

Беларускія астраномы трапілі ў кембрыджскі падручнік

Беларускія астраномы публікуюць фотаздымкі Месяца ў саліднай кнізе Shoot The Moon брытанскага ўніверсітэта.

Жаночая зборная Беларусі (U-21) па індархакеі стала срэбраным прызёрам ЧЕ

Індархакей — частка неалімпійскай праграмы, кшталту хакею на траве, толькі ў закрытых памяшканнях. Беларускія юніёркі на чэмпіянаце Еўропы па гэтым відзе спорту ў Вене саступілі чэшскім аднагодкам толькі ў фінале, і толькі ў серыі штрафных кідкоў.

Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў ЗША

Цудоўны камбэк выдаў алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір. Пасля трохгадовай паўзы ў спаборніцтвах фрыстайліст ізноў узяўся штампаваць перамогі. Месяц таму Кушніру не было роўных у кітайскім Бэйда-Лэйк, а цяпер 32-гадовы спартовец файна выступіў у амерыканскім Лэйк-Плэсідзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць