Грамадства

МНС: У час паводкі можа быць падтоплены 51 населены пункт

Вясеннімі водамі ў Беларусі можа быць падтоплены 51 населены пункт у 16 раёнах. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Андрэй Юржыц, перадае БЕЛТА.

Гідрамет прадастаўляе поўную інфармацыю МНС аб тым, чаго чакаць ад паводкі. Зыходзячы з гэтага прагнозу, міністэрства арганізуе сваю работу. «У 16 раёнах і 51 населеным пункце Беларусі магчымы падтапленні вясеннімі водамі. На гэты момант падтоплены тры ўчасткі дарог і аднаго моста. Падрыхтаваны ўжо картаграфічныя матэрыялы, узяты на ўлік усе населеныя пункты», — адзначыў Андрэй Юржыц.

У МНС ёсць тры водныя падушкі, сфарміравана 14 зводных атрадаў, якія могуць адпампаваць ваду і хутка дабрацца да месца здарэння. На баявых дзяжурствах па ўсёй краіне штодзень знаходзяцца 2344 чалавекі і 1500 адзінак пажарнай тэхнікі і ў рэзерве яшчэ тысяча, якія кругласутачна нясуць сваю службу.

«Службы ўзаемадзеяння і аварыйныя брыгады гатовы да ўсіх экстранных сітуацый. Калі нейкі населены пункт будзе адрэзаны вадой, арганізуецца падвоз прадуктаў харчавання. У нас задзейнічаны касмічны маніторынг. Таксама ў нас наладжана ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі службамі па надзвычайных сітуацыях Украіны і Расійскай Федэрацыі. Пры павышэнні ўзроўню рэк мы гатовы да маментальнага рэагавання», — сказаў Андрэй Юржыц.

У сваю чаргу першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Раман Лабазноў запэўніў, што ў Беларусі прыняты ўсе меры да сустрэчы вясенняй паводкі.

«Уся сетка Гідрамета пераведзена ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. У гэту работу ўключана амаль 80 інфармацыйных гідралагічных пастоў па ўсёй краіне. Штодзень уся інфармацыя перадаецца ў МНС. Узаемадзеянне арганізавана на самым высокім узроўні», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць