Усяго патроху44

Наш дальнабойшчык паставіў рэкорд Аўстрыі па выпітым алькаголі

Паліцыянты дагэтуль ня маюць лягічнага тлумачэньня, як мужчына мог увогуле кіраваць машынай на такім складаным кавалку дарогі. Звычайны чалавек, столькі выпіўшы, траціць прытомнасьць.

Аўстрыйскія даішнікі параўналі беларускі грузавік з бомбай на колах.

Супрацоўнікі дарожнай паліцыі акругі Імст

, што ў фэдэральнай аўстрыйскай зямлі Тыроль, параўналі ўбачаную імі беларускую фуру з бомбай на колах. Поўная грузу машына рабіла на трасе сапраўдныя «васьмёркі». Калі фуру ўдалося спыніць і адчыніць кабіну кіроўцы, паліцыянты пачулі моцны пах алькаголю.

Як вынікае з паліцэйскай хронікі, паліцыянты зь Імсту бачылі ў сваёй практыцы нямала, але такі выпадак падаўся ім беспрэцэдэнтным.

Як паказаў адмысловы тэст, 47‑гадовы беларус меў амаль 3 праміле алькаголю ў крыві, што адпавядае прыкладна 600 грамам гарэлкі, выпітай чалавекам сярэдняга веку і целаскладу. Дапушчальная ў Аўстрыі норма 0,5 праміле. У іншых краінах ЭЗ такі нарматыўны паказчык вагаецца паміж 0,2 і 0,8 праміле.

Паводле супрацоўнікаў службы дарожнага руху, колькасьць алькаголю ў крыві беларуса — абсалютны рэкорд для дарог Аўстрыі.

Паліцыянты дагэтуль ня маюць лягічнага тлумачэньня, як мужчына мог увогуле кіраваць машынай на такім складаным кавалку дарогі. Як сьведчаць лекары, чалавек у такім стане звычайна траціць прытомнасьць.

П’янага кіроўцу аштрафавалі на 1500 эўра і пазбавілі правоў.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Беларус пераблытаў накірунак на нямецкім аўтабане

Каментары4

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць