Здарэнні3535

Малады мінчук сышоў з сям'і і два гады хаваўся ў лесе, каб не вяртаць крэдыт

У Жодзіне затрымалі 35-гадовага мінчука, які апошнія два гады жыў у лесе. Як паведамляе МУС, ён знаходзіўся ў вышуку за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Мінчук меў залежнасць ад ігральных аўтаматаў. З цягам часу ён залез у пазыкі. Кінуў сям'ю, з цягам часу развітаўся і з сябрамі. Узяў буйны крэдыт у банку, але адыграцца так і не здолеў.

У выніку мужчына стаў падазраваным па справе аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, за што і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Тады і сышоў у лес. Міліцыя адзначае, што яго выбар быў добраахвотным — мужчына не хацеў турбаваць родных.

Ён пабудаваў сваё сховішча недалёку ад стаянкі фур, дзе кіроўцы часам пакідалі ежу. Апроч таго, лавіў рыбу, збіраў грыбы, чарніцы — часам прадаваў іх выпадковым людзям. Прычым адзначаецца, што грошы на алкаголь не траціў.

Аднак у крымінальную гісторыю ўсё ж трапіў яшчэ раз: вырваў з рук жыхаркі Жодзіна заплечнік, у якім быў кашалёк з банкаўскімі карткамі. Камера банкамата зафіксавала твар мінчука.

Аднойчы мужчына ўсё ж трапіўся на вочы міліцыі. Курсант Акадэміі МУС Юрый Чыжанкоў вылічыў яго па спецыфічнай манеры нашэння кепкі. Ён выклікаў падмацаванне, і мужчыну затрымалі.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць