Здарэнні6565

У Магілёве бабулю злавілі на крадзяжы з крамы. Яе муж расхваляваўся і памёр

Увечары 24 ліпеня мінакі звярнулі ўвагу на машыну хуткай дапамогі побач з магілёўскай крамай «Еўраопт» на праспекце Дзімітрава. Дапамога спатрэбілася дзядулю — у сацсетках пішуць, што медыкі не змаглі яго выратаваць. А таксама, што пенсіянер прыйшоў у краму, каб выратаваць жонку, якую супрацоўнікі «Еўраопта» злавілі на крадзяжы, паведамляе «Еўрарадыё».

«Сёння стаў сведкам, як у «Еўраопце» затрымалі бабулю, якая хацела цішком вынесці прадукты. Бабуля купіла фаршу на развес, і прадавачка ўпільнавала, што яна схавала пакет у сумку, а сама пайшла ў бок выхаду. Ну і неяк хуценька паднялі шум, пабеглі, заблакавалі выхад з крамы, выклікалі ахову, — апісвае здарэнне журналіст Алесь Сабалеўскі. — Бабуля, вядома, пачала прасіцца, прапаноўвала заплаціць, скардзілася на кепскае самаадчуванне, але ўсё ж на гэта не пайшлі, дачакаліся міліцыю».

Фота: Алесь Сабалеўскі / www.facebook.com/AliesSabalieuski

Праз паўгадзіны да крамы пад’ехала машына хуткай дапамогі. Відавочцы распавядаюць, што гісторыя скончылася трагічна.

«На наступны дзень я прыйшоў у краму, каб даведацца, чым усё вырашылася. Касіркі распавялі мне, што бабуля не адказвала на пытанні, не хацела казаць, хто яна. Пазваніла мужу, які прыйшоў, каб абараніць яе. Але ён так расхваляваўся, што памёр на лавачцы ля крамы», — распавядае Еўрарадыё Алесь Сабалеўскі.

Натуральна, красці тавары з крамаў — гэта дрэнна. Але ці варта было праз кавалак фаршу даводзіць сітуацыю да такой развязкі? Еўрарадыё звярнулася па каментарый у «Еўраопт». Але там падумалі, і адказалі, што не хочуць «выносіць смецце з хаты».

Фота: Алесь Сабалеўскі / www.facebook.com/AliesSabalieuski

У міліцыі Еўрарадыё пацвердзілі, што абодва інцыдэнты, крадзеж у краме і смерць ля крамы, мелі месца. Але на пытанне, ці звязаныя яны, ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адказаць не змаглі. А пасля ўвогуле адмовіліся ад каментарыяў, скарыстаўшыся надуманай прычынай: маўляў, адкуль мы ведаем, што нам тэлефануе журналіст.

Каментары65

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць