У Львове прабілі кола, падрапалі кузаў і зламалі люстэрка задняга віду ў аўтамабілі з беларускімі нумарамі, на якім вісела «георгіеўская стужка», паведамляе гарадская фэйсбук-суполка Varta1.
Аўтамабіль з забароненай ва Украіне сімволікай быў прыпаркаваны каля аддзялення паліцыі і абласнога ўпраўлення СБУ. Актывісты не сталі чакаць прыезду паліцыі, а вырашылі самастойна сарваць «георгіеўскую стужку» і пашкодзіць аўтамабіль.

Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары