Свет11

12 былых лідараў Каталоніі на наступным тыдні паўстануць перад судом

У Іспаніі на наступным тыдні павінна пачацца разгляд спраў 12 каталонскіх палітыкаў і актывістаў, якіх абвінавачваюць у паўстанні супраць дзяржавы за арганізацыю рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Пра гэта паведамляе The Times.

Каталонскіх дзеячаў абвінавачваюць у арганізацыі паўстання, незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў і непадпарадкаванні ў рамках арганізацыі і правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі ў 2017 годзе, які Мадрыд прызнаў незаконным.

Пракуроры патрабуюць 25 гадоў турмы для лідара Каталонскі рэспубліканскай левай партыі Арыола Жункераса, 17 гадоў для лідэра Каталонскай нацыянальнай асамблеі, якая дапамагала рыхтаваць рэферэндум, Хордзі Санчэса і яшчэ трох чалавек. Васьмі іншым падсудным пагражаюць турэмныя тэрміны да 16 гадоў.

Суд пройдзе ў Мадрыдзе. Чакаецца, што разгляд справы пачнецца ў аўторак, але афіцыйную дату не абвяшчаюць загадзя з-за боязі вулічных пратэстаў.

Абвінавачаныя ўжо 16 месяцаў знаходзяцца за кратамі, у канцы мінулага года іх перавялі ў турму недалёка ад Барселоны.

«Я гатовы атрымаць працяглы тэрмін турэмнага зняволення, калі мы будзем асуджаны, але я мяркую, што нас прызнаюць невінаватымі», — сказаў Санчэс у інтэрв'ю выданню.

Гэта найбуйнейшая палітычная справа ў Іспаніі пасля няўдалай змовы ў 1981 годзе, калі афіцэры Грамадзянскай гвардыі штурмавалі іспанскі парламент і абстрэльвалі дэпутатаў, якія галасавалі за абранне прэм'ер-міністра. Трое лідараў бунту атрымалі тады 30 гадоў турмы, яшчэ 30 чалавек атрымалі меншыя прысуды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць