Завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасці складах электрацягнікоў гарадскіх ліній, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі
Зараз бясплатна падлучыцца да інтэрнэту з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск-Рудзенск, Мінск-Смалявічы і Мінск-Заслаўе.
Для падлучэння да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона.
Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама прыезджыя, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары