Грамадства1515

Гіганцкія элітныя апартаменты сына Андрэя Уцюрына таксама арыштаваныя

Намеснік сакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын арыштаваны. Камітэт дзяржаўнай бяспекі завёў у яго дачыненні крымінальную справу.

Спецслужбы апісалі катэдж Уцюрына ў «Драздах-2», аднак гэта не адзіная маёмасць, якой зацікавіліся сілавікі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», накладзены арышт і на апартаменты, якія належаць сыну Андрэя Уцюрына.

Антон Уцюрын — сын арыштаванага намесніка сакратара Рады бяспекі. Фота з твітара

Справа ў тым, што пяць гадоў таму, атрымаўшы надзел у Драздах, сілавік падарыў папярэднюю кватэру сыну.

Цяпер 26-гадоваму Антону Уцюрыну належыць гіганцкая кватэра ў элітным доме на вуліцы Язмінавай у Мінску. Плошча жылля — амаль 170 квадратных метраў.

Колькі можа каштаваць такая кватэра? У суседнім доме нехта прадае жыллё такой самай плошчы. Кватэра ацэненая на $550 тысяч.

Элітныя шматпавярховікі на вуліцы Язмінавай. У кожным такім доме ўсяго 8-10 велізарных кватэр. Яны належаць як сапраўдным беларускім зоркам — напрыклад, футбалісту Аляксандра Глебу, — так і прадстаўнікам лукашэнкаўскай эліты. Тут жыве асабістая доктарка кіраўніка краіны Святлана Канашэнка.
Сям'і Уцюрына належыць кватэра ў адным з гэтых дамоў.

Чытайце:

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Каментары15

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць