Здарэнні22

«Штучнае дыханне рабіла дачцэ сама». Маці памерлай у Тураве дзяўчынкі пра здарэнне

Раптоўная смерць трэцякласніцы Ані Зямлянік з Турава, якой 17 мая стала дрэнна падчас школьнай спартыўнай віктарыны, пакуль выклікае шмат пытанняў. Мама дзяўчынкі Таццяна Зямлянік была з дачкой з таго моманту, як ёй раптам стала дрэнна, і амаль да яе смерці — і распавяла Tut.by, што здарылася.

Таццяна працуе настаўнікам у гэтай жа школе №2, дзе вучылася яе Аня. Па словах жанчыны, яшчэ за пяць хвілін да пачатку спартакіяды яна бачыла сваю дачку, яна ні на што не скардзілася і была вясёлай. Усё як заўсёды. А ўжо праз хвілін 15 да Таццяны прыбеглі дзеці: «Вашай Аньцы дрэнна!».

— Аня казала, што кружыцца галава, страчвала прытомнасць. Выклікалі хуткую. Чакалі. Хуткая ехала 40 хвілін, хоць станцыя зусім побач, — распавядае жанчына.

Калі мама з дачкой апынуліся ў прыёмным пакоі, лекары, кажа жанчына, таксама не спяшаліся.

— Нам не зрабілі ні кардыяграму, ні УГД. Кропельніцу і тое шукалі, хто б мог паставіць. Аня страчвала прытомнасць, прасіла піць — і я сама рабіла ёй штучнае дыханне. Праз гадзіну нас адправілі ў Жыткавічы, але потым хуткую вярнулі назад у Тураў. Сказалі, маўляў, выпала кропельніца. Пасля гэтага мяне з машыны «папрасілі». І наступную гадзіну, да прыезду рэаніматолагаў з Жыткавіч, мяне да яе ўжо не пускалі, — успамінае Таццяна.

Неўзабаве Аня памерла.

Таццяна кажа, што яе дачка была здаровай, актыўнай дзяўчынкай, займалася танцамі і ніколі не скардзілася на здароўе.

— Сваё дзіця я ўжо не вярну. Але ніхто не ведае, што можа здарыцца ў наступны раз. Раней у нас была бальніца з дзіцячым, хірургічным і іншымі аддзяленнямі. Але зараз у горадзе з трохтысячным насельніцтвам — а ёсць яшчэ і насельніцтва навакольных вёсак! — ні спецыялістаў, нічога, — кажа Таццяна.

Тураўская гарадская бальніца складаецца са стацыянара на 15 ложкаў сястрынскага догляду і паліклінікі. У ёй ёсць лабараторыя, ЭКГ-кабінет, фізіятэрапеўтычны, масажны, стаматалагічны, рэнтгенаўскі, хірургічны, тэрапеўтычны, педыятрычны.

Цэнтральная раённая бальніца знаходзіцца ў Жыткавічах.

У жанчыны засталося яшчэ двое дзяцей — старэйшы сын і сястра Ані.

Tut.by не ўдалося атрымаць каментар па сітуацыі ні ў Тураўскай бальніцы, ні ў аблздраве, ні ў прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя.

У Следчым камітэце распавялі, што ў той дзень Аня ўдзельнічала ў школьным забегу на дыстанцыю 500 метраў. Прабегшы некалькі дзясяткаў метраў, дзяўчынка адчула недамаганне і спынілася. Самаадчуванне рэзка пагоршылася.

— Была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Школьніцу неадкладна даставілі ў Тураўскую бальніцу, дзе аказалі першую медыцынскую дапамогу. У мэтах аказання кваліфікаванай дапамогі лекарамі вузкіх спецыяльнасцяў дзіця змясцілі ў аўтамабіль хуткай дапамогі для транспарціроўкі ў Жыткавіцкую ЦРБ. У аўтамабілі стан дзяўчынкі пагоршылася і, нягледзячы на ​​рэанімацыйныя мерапрыемствы, яна памерла.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, у яе рамках канфіскавана ўся медыцынская дакументацыя, якая тычыцца аказання дзяўчынцы меддапамогі. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Каментары2

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць