Грамадства11

Яны адышлі ад нас у 2019 годзе

Юры Туронак (89) — выдатны гісторык

Юры Туронак быў аўтарам кніг «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» і «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі».

Яўген Наваселіцкі (47) — саўладальнік сеткі «Пяты элемент», загінуў у аўтамабільнай аварыі

Анатоль Лук'янаў (88) — апошні старшыня Вярхоўнага Савета СССР

Павел Адамовіч (54) — мэр Гданьска, забіты на дабрачынным канцэрце

Уладзімір Малярчук (72) — актывіст апазіцыі, распаўсюднік незалежнай прэсы з Вілейкі

Тры гады Уладзімір Малярчук развозіў чытачам у Вілейцы газету «Нашу Ніву».

Мішэль Лёгран (86) — кампазітар і піяніст

Люцыян Шчасны (77) — паэт з Пастаўскага раёна

Дэцл (35) — расійскі рэпер

Васіль Сёмуха (83) — перакладчык

Дзякуючы Васілю Сёмуху, па-беларуску загучала Біблія.

Міхаіл Касцюк (78) — акадэмік, гісторык

Сяргей Юрскі (83) — расійскі акцёр

Сямён Домаш (69) — экс-кандыдат у прэзідэнты

Сямён Домаш быў кандыдатам ад апазіцыі на выбарах 2001 года.

Святлана Кліменценка — аўтарка «Народнай волі»

Карл Лагерфельд (85) — мадэльер

Міхась Даніленка (96) — пісьменнік

Уладзімір Чумачэнка (63) — следчы, які расследаваў справы Захаранкі, Ганчара і Завадскага

Уладзімір Анцулевіч — актывіст БНФ

Жарэс Алфёраў (88) — расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, ураджэнец Віцебска

Гімназія №42 Мінска носіць імя Жарэса Алфёрава.

Кіт Флінт (49) — вакаліст The Prodigy, самагубства

Уладзімір Этуш (96) — расійскі акцёр

Андрэй Парфёнчык (39) — беларускамоўны праваслаўны святар

Андрэй Парфёнчык быў святаром у італьянскім Палерма. Ён дапамагаў сем'ям беларускіх палітвязняў.

Валерый Стралко (80) — перакладчык

Уладзімір Голікаў (86) — аўтар першага беларускага лялечнага мультфільма

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў (72) — бізнэсовец і мецэнат

Алег Валодзька (72) — работнік сельскай гаспадаркі

Аляксей Булдакоў (68) — расійскі акцёр

Георгій Данэлія (88) — рэжысёр

Уладзімір Курган (66) — акцёр тэатра імя Горкага

Шырын Акінэр (76) — брытанская даследчыца беларускіх кітабаў

Рэнальд Кныш (86) — трэнер гімнастак-чэмпіёнак

Мар'ян Дукса (76) — паэт

Юрый Бліноў (43) — вядомы піяніст, сузаснавальнік футбольных «Крумкачоў»

Блінову стала кепска падчас забегу ў Гомелі. Уратаваць яго не змаглі.

Валерый Стасевіч (70) — хірург

Сяргей Дарэнка (59) — расійскі журналіст

Анатоль Дудкін (55) — былы транспартны пракурор Беларусі

Алена Лапацкая (37) — актывістка Таварыства беларускай мовы

Алена Лапацкая была настаўніцай у Шаркаўшчынскім раёне.

Леанід Нарушэвіч (55) — музыка, «Князь Мышкін»

Алег Радзюк (56) — актывіст нацыянальнага руху, вырабляў баксёрскі рыштунак

Пальчаткамі ад «Дзядзькі Алега» карысталіся амаль усе беларускія баксёры.

Віктар Валадашчук (61) — рэдактар «Газеты Слонімскай»

Ніна Мазай (69) — былая віцэ-прэм'ерка

Ілля Каліннікаў (46) — расійскі спявак, «Высакосны год»

Уладзімір Замяталін (71) — ідэолаг 1990-х

Аляксандр Плавінскі (67) — археолаг

Віктар Грамыка (96) — мастак

Аляксандр Шумідуб (55) — брамнік хакейнай зборнай Беларусі

Аўгуст Мілаванаў (82) — акцёр Купалаўскага тэатра

Мілаванаў — адзін са старэйшых акцёраў Купалаўскага.

Рутгер Хаўэр (75) — нідэрландскі акцёр

Вера Ропат (73) — адна з першых дыктарак БТ

Ала Мяснянкіна — намесніца дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі

Ганна Кароткіна (57) — кампазітарка

Вілі Токараў (84) — расійскі спявак

Леанід Гарай (82) — футбольны функцыянер

Аўген Груша (84) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі

Эрнст Бабенка (81) — першы рэктар Полацкага ўніверсітэта

Ілля Курган (93) — легендарны дыктар

Ілля Курган быў голасам беларускага радыё.

Леанід Дайнека (79) — пісьменнік, аўтар «Меча князя Вячкі»

Пятро Васючэнка (60) — пісьменнік, літаратуразнаўца

Пятро Васючэнка — аўтар адметнай дзіцячай літаратуры.

Аляксандр Касцючэнка (61) — галоўны мастак беларускай оперы

Цім Бэл (77) — брытанскі паліттэхнолаг, які паляпшаў імідж Лукашэнкі

Алег Усціновіч (53) — мастак, дызайнер

Халвар Ханевальд (49) — вядомы нарвежскі біятланіст

Роберт Мугабэ (95) — былы прэзідэнт Зімбабвэ

Альберт Разін — удмурцкі навуковец, які спаліў сябе, пратэстуючы супраць русіфікацыі

Алесь Масарэнка (81) — пісьменнік

Юрый Броўка (83) — доктар юрыдычных навук, сын Петруся Броўкі

Жак Шырак (86) — былы прэзідэнт Францыі

Шмат гадоў Шырак быў тварам Францыі.

Марк Захараў (86) — расійскі рэжысёр

Алена Жаўняровіч (90) — цешча Аляксандра Лукашэнкі

Карэл Гот (80) — чэшскі спявак

Андрэй Вашкевіч (48) — супрацоўнік незалежных СМІ

Святлана Каробкіна (81) — пісьменніца

Вольга Сабалеўская (45) — гісторык з Гродна

З працы ў Гродзенскім універсітэце Сабалеўская была выціснутая па палітычных матывах.

Алег Молчан (54) — кампазітар

Уладзімір Букоўскі (76) — савецкі дысідэнт

Алесь Шут (67) — дэпутат Вярхоўнага Савета ад Апазіцыі БНФ

Леанід Яўменаў (87) — філосаф, пісьменнік

Віталь Гідрановіч (68) — актывіст беларускага адраджэння на Полаччыне

Галіна Мітраховіч (71) — перакладчыца

Анатоль Дзялендзік (84) — пісьменнік, драматург

Ілона Барадуліна (57) — мастачка, адзіная дачка Рыгора Барадуліна

Юрый Лужкоў (83) — былы мэр Масквы

Мары Фрэдрыксан (61) — вакалістка Roxette

Алег Пашак (53) — бізнесмен

Алег Пашак падтрымліваў беларускую культуру.

Уладзімір Цыплакоў (50) — адзін з найлепшых беларускіх хакеістаў

Галіна Волчак (86) — народная артыстка СССР

Захар Кудзін (33) — мастак, самагубства

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі10

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць