Улада1919

Знайшоўся яшчэ адзін апазіцыянер, які падумвае ісці ў прэзідэнты

Стала вядома пра намер яшчэ аднаго апазіцыйнага палітыка паўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Гаворка пра старшыню Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука.

Аляксандр Ярашук. Фота Надзеі Бужан.

«Сваю пазіцыю я агучваў неаднаразова: у нас не існуе альтэрнатывы аб’яднанню апазіцыі. І толькі ў такім выпадку існуе сэнс удзелу ў выбарах. Калі ёсць альтэрнатыва рэальнага аб’яднання, то я таксама ўбаку не застануся.

Шмат людзей мне прапаноўвала і прапаноўвае браць удзел у прэзідэнцкай кампаніі. Я чуў і бачыў сёння, што адбывалася з ініцыятывай найбуйнейшых суб’ектаў апазіцыйнай палітыкі. Я цяпер вырашаю: браць удзел ці не браць? Магу сказаць, што абсалютна рэальны той варыянт, што я прыму станоўчае рашэнне.

Адразу магу сказаць, што гэта не будзе вылучэнне ад арганізацыі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. З майго боку гэта было б безадказна ўключаць незалежныя прафсаюзы ў палітычны працэс.

Гэта моцны сігнал, што ёсць людзі, якія гатовыя ахвяраваць сваімі інтарэсамі дзеля адзінства. Наўрад ці нехта мяне пераканае, што можа быць нешта лепшае за вылучэнне адзінага, асабліва ў той момант, калі беларуская ўлада слабая як ніколі. У такіх умовах можна гаварыць пра «электральную перамогу», — зазначыў Аляксандр Ярашук.

Аляксандру Ярашуку 68 гадоў. Ён родам з вёскі Унучкі Камянецкага раёна. Па першай адукацыі — аграном, па другой — палітолаг. Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Мінскім аблвыканкаме. У 2002 годзе ўзначаліў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. У 2001 годзе, калі яшчэ быў старшынёй прафсаюза сельгасработнікаў, вылучаўся на пасаду прэзідэнта, але не атрымаў рэгістрацыю.

Каментары19

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць