Улада77

«Валюту трэба зарабляць, а не вывозіць» — Лукашэнка паабяцаў сур'ёзна ўзяцца за імпартазамяшчэнне

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы», перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў Добрушы азнаёміўся, як прасоўваецца будаўніцтва завода па выпуску крэйдаваных і некрэйдаваных відаў кардона, які павінны былі ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ ў 2015 годзе, але аб'ект закансерваваны.

«На сённяшні дзень у чым праблема? Што засталося?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў распавёў, што завод гатовы на 90%. Засталося запусціць машыннае абсталяванне і завяршыць невялікія будаўнічыя работы.

«А навошта столькі грошай для гэтага (каля $ 83 млн), калі ўсё ёсць?» — удакладніў Лукашэнка.

Як паведамілі кіраўніку дзяржавы, палова гэтых сродкаў будзе выплачана аўстрыйскай кампаніі Andritz, якая зоймецца запускам машын. Беларускія прадпрыемствы не могуць самі зрабіць гэта, паколькі ў іх няма такіх кампетэнцый: такой вытворчасці раней не было на ўсёй постсавецкай прасторы. «Аўстрыйская кампанія — лідар у гэтай сферы. Яны гарантуюць, што мы атрымаем тое, дзеля чаго будуем завод», — адзначыў Юрый Назараў.

Аўстрыйцы ў выпадку патрэбы дапаставяць у Добруш тэхніку. У перспектыве наладзіць вытворчасць гэтых вузлоў можна і ў Беларусі.

«Усё гэта мы павінны вырабляць у сябе, калі нам спатрэбіцца. У нас няма нафты, як у Расіі. Яны могуць купіць любыя запчасткі: ім не шкада валюты. Нам трэба валюту зарабляць, таму пажадана не вывозіць яе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — За імпартазамяшчэнне мы возьмемся сур'ёзна. Гэта ж не справа».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць