Улада

Сёння ў Беларусі праводзіцца Дзень прафілактыкі хвароб сэрца

Як паведаміла БелаПАН загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман, мэта акцыі — інфармаванне людзей аб сардэчна‑сасудзістых захворванняў і мерах іх прафілактыкі.

У гэты дзень спецыялісты‑кардыёлагі правядуць кансультацыі ў паліклініках і Мінскім гарадскім кардыялагічным дыспансеры.
У дыспансеры будзе арганізавана міні‑акцыя «Беражы сэрца»: усім супрацоўнікам і наведнікам памераюць ціск і раздадуць інфармацыйныя матэрыялы.

Сардэчна‑сасудзістыя захворванні (ССЗ) з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасці ў свеце. Паводле звестак галоўнага пазаштатнага кардыёлага Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Мрочака, у Беларусі доля хвароб сістэмы кровазвароту ў структуры агульнай смяротнасці насельніцтва ў 2008 годзе склала 52,6%. Усяго летась на 10 тыс. дарослага насельніцтва прыпадала 297,5 чалавека з такімі захворваннямі. У параўнанні з 2007 годам на 3,6% павялічылася колькасць людзей, якім упершыню дыягнаставалі хваробы сістэмы кровазвароту.

Рост захворвання, на думку медыкаў, абумоўлены такімі фактарамі, як агульнае старэнне насельніцтва, высокія псіхаэмацыянальныя нагрузкі, фінансава‑эканамічны крызіс, і іншымі.

Асабліва вялікая рызыка ССЗ у мужчын сталага ўзросту, многія з якіх вядуць малаактыўны лад жыцця, кураць і злоўжываюць алкаголем. Рызыка захворвання павышаецца пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, дысліпідэміі, атлусценні, цукровым дыябеце.

Для прафілактыкі ССЗ медыкі рэкамендуюць адмовіцца ад курэння, штодзённа ўжываць агародніну і садавіну, хадзіць па тры кіламетры ў дзень
або займацца на працягу паўгадзіны любымі іншымі фізічнымі практыкаваннямі з умеранай нагрузкай, пазбягаць атлусцення і прымаць прафілактычныя меры супраць захворвання на цукровы дыябет.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць