Усяго патроху

За забойства чатырохгадовай дачкі

жыхарка Нясвіжа асуджана на 20 гадоў пазбаўлення волі

Пракуратура Мінскай вобласці падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 27‑гадовай жыхаркі Нясвіжа, якая абвінавачваецца ў забойстве чатырохгадовай дачкі.

Злачынства было ўчынена ў снежні 2008 года.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік абласнога пракурора Таццяна Калініна, згодна з прад’яўленым абвінавачаннем жанчына

нанесла дзіцяці не менш як 46 удараў рукамі і драўлянай палкай па галаве і іншых частках цела, у выніку чаго дзяўчынка памерла ад цяжкага шоку і страты крыві.

Мінскі абласны суд прыгаварыў абвінавачваную за катаванне і наўмыснае забойства да 20 гадоў пазбаўлення волі. Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу, паколькі на яго пададзена касацыйная скарга.

Як раней паведамляў БелаПАН, прычынай для жорсткага збівання, паводле слоў абвінавачванай, з’явіліся няправільныя паводзіны дачкі пасля нараджэння ў яе ў лістападзе 2008 года сына ад новага сужыцеля. Дзеянні жанчыны кваліфікаваліся па пп. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 КК як наўмыснае забойства заведама малалетняга з асаблівай жорсткасцю.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць