Літаратура33

Віктар Шніп. Балада Папы Рымскага

Балада Папы Рымскага Яна Паўла ІІ

І

...Пачаты шлях, нібы пачуты голас Бога,
Пачуты голас Бога, як спазнаны свет,
Дзе ёсць касцёл, царква, мячэць і сінагога,
Дзе слёзы ёсць, нібыта росы на траве,
Дзе спіць спакуса, як агонь, дзе мы згараем
І дзе, нібыта крыж адвечны, вера і любоў
Нябёсы над зямлёй, як Божы Дух, трымае,
Каб кожны шлях адведзены яму прайшоў,
Каб дараваць, і папрасіць, каб даравалі,
І зразумець, што гэты свет для нас — не дым,
І мы яго, як Храм, стваралі і ствараем,
І ў гэтым Храме, як адна цаглінка, Рым...

ІІ

Пражыў жыццё, нібы малітву прачытаў,
І адышоў у лепшы свет, нібы заснуў,
Нібы раса, згубіўся ў ціхім шуме траў,
Якія, як Хрыста, сустрэлі зноў вясну
У гэтым свеце, дзе даўно дабро і зло,
Нібыта крыж на Храме, у якім святло
Святое, нібы Боскае жыццё, дзе шлях,
Якім прайсці, каб лепшы свет спазнаць, і тло,
І слёзы, і агонь, і кроў, каб у вяках
Нам светла і самотна, як цяпер, было...

3.04.2005

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць