Улада66

Ватыкан пакуль не каментуе ініцыятывы Лукашэнкі

Ватыкан пакуль афіцыйна не адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымасьці хуткай сустрэчы патрыярха маскоўскага і папы рымскага ў Беларусі.

Паводле крыніцы з Ватыкану, такія сустрэчы рыхтуюцца на вышэйшым царкоўным узроўні. Прадстаўнік Ватыкану на ўмовах ананімнасьці таксама зазначыў, што, калі б такая сустрэча папы і патрыярха адбылася, то хутчэй у Рыме ці Маскве.

Некалькі супярэчлівымі выглядаюць і некаторыя іншыя выказваньні беларускага кіраўніка падчас яго учорашняй прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме. У прыватнасьці Лукашэнка сказаў (і гэта перадалі беларускія тэлевізійныя каналы), што ягоная размова з пантыфікам працягвалася 50 хвілінаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Ватыкану, аўдыенцыя Лукашэнкі ў папы 27 красавіка пачалася а 11‑й гадзіне. Гэта сустрэча разам з перакладам заняла 25 хвілін. Потым а палове 12‑й папа сустрэўся з аргентынскімі біскупамі. Аўдыенцыя працягвалася прыкладна 40 хвілін. А 12:15 паводле графіку папы адбылася галоўная сустрэча таго дня — афіцыйны прыём пантыфіка ў гонар чальцоў брытанскай каралеўскай сям’і: Чарльза, прынца Ўэльскага, і Камілы, герцагіні Карнуэльскай.

Тым часам прадстаўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы заяву беларускага кіраўніка аб «хуткай сустрэчы ў Менску» пракамэнтавалі стрымана, падкрэсьліўшы, што такая падзея «не павінна вызначацца неадкладнай палітычнай кан’юктурай».

Радыё Свабода

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць