Улада1515

Трусаў гатовы заклікаць да збору подпісаў за стварэнне белмоўнага тэлеканалу

Калі да восені не будзе вырашана пытанне аб стварэнні беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, у верасні Таварыства беларускай мовы пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведнай адозвай да ўладаў.

Калі да восені не будзе вырашана пытанне аб стварэнні беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, у верасні Таварыства беларускай мовы пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведнай адозвай да ўладаў.
Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Паводле яго слоў, у пачатку красавіка ён звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з просьбай стварыць беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал, бо яго адсутнасць пазбаўляе грамадзян цэласнай інфармацыйнай прасторы на роднай мове.

Гэтая адозва была пераадрасавана ў Міністэрства інфармацыі, адкуль прыйшоў адказ ад 24 красавіка, падпісаны міністрам Уладзімірам Русакевічам. Ён, у прыватнасці, паведамляе, што ў краіне дзейнічаюць пяць агульнанацыянальных тэлеканалаў, а таксама «НТВ-Беларусь» і «РТР-Беларусь», кожны з якіх «мае сваю адметную ад іншых канцэпцыю вяшчання і аўдыторыю гледачоў». Стварэнне новага канала на базе аднаго з дзейных «непазбежна прывядзе да зменаў на інфармацыйны полі краіны, а таксама стане прычынай немалых фінансавых выдаткаў», зазначаецца ў адказе.

Трусаў выказаў нязгоду з такой пазіцыяй, бо, паводле яго слоў, беларускамоўны тэлеканал таксама будзе мець сваю канцэпцыю і сваю аўдыторыю. «І ў той час, калі нават польскае дзяржаўнае тэлебачанне стварыла поўнасцю беларускамоўны тэлеканал «Белсат», такая пазіцыя Уладзіміра Русакевіча сведчыць аб адпаведным стаўленні да мовы тытульнай нацыі», — лічыць старшыня ТБМ.

Ён выказаў надзею, што ў Год роднай зямлі, якая немагчыма без роднай мовы, улады зменяць сваё стаўленне да гэтай праблемы. «У адваротным выпадку мы пачнем збіраць подпісы грамадзян пад адозвай за адкрыццё беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала», — сказаў Трусаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць