Навука і тэхналогіі

Вырашчаны на сушы ласось набірае папулярнасць у ЗША

Абаронцы правоў жывёл незадаволеныя.

Фота pixabay.com

Па ўсім свеце набірае папулярнасць тэндэнцыя развядзення рыбы ў рэзервуарах на зямлі. Але што гэта можа значыць для ўладальнікаў звыклых нам марскіх ласасёвых ферм? І якія вынікі дасць развядзенне рыбы ў такіх умовах?

У амерыканскім штаце Фларыда існуе ласасёвая ферма Bluehouse. Яе рэзервуары ўжо цяпер змяшчаюць пяць мільёнаў рыб, што за год складае амаль 10 тысяч тон рыбы. Але нарвежская кампанія Atlantic Sapphire, якой належыць ферма, мае больш амбіцыйныя мэты — зрабіць Bluehouse найвялікшай рыбнай фермай у свеце, піша ВВС.

Такія фермы працуюць пры дапамозе замкнёнага водазабеспячэння — метаду, які быў вядомы раней, але пачаў выкарыстоўвацца ў камерцыйных маштабах толькі ў апошнія гады. Такая сістэма кантралюе ўсе паказчыкі — ад тэмпературы, салёнасці і кіслотнасці вады да ўзроўню кіслароду, штучных цячэнняў, асвятлення і выдалення вуглякіслага газу і адкідаў. Паколькі сістэма працуе замкнёна, ласосю на пагражаюць хваробы марскога паходжання і паразіты, таму пры развядзенні такой рыбы не трэба прымяняць антыбіётыкі ці пестыцыды.

Але на прыкладзе Bluehouse бачна, што наземнае развядзенне рыбы не заўсёды праходзіць без цяжкасцей. Напрыклад, год таму на ферме ўзніклі праблемы з якасцю вады, праз што шмат рыбы магло загінуць. У сакавіку іншая праблема выклікала гібель рыб, а ў гэтым месяцы тры супрацоўнікі фермы апынуліся ў шпіталі праз наступствы выкіду невядомага газу.

Таму не дзіва, што арганізацыя абаронцаў жывёл People for the Ethical Treatment of Animals (Peta) мае прэтэнзіі да Bluehouse і яшчэ прыкладна 40 наземных рыбных ферм па ўсім свеце. Дон Кар (Dawn Carr), дырэктарка карпаратыўных праектаў Peta ў сферы веганства, называе рыбныя фермы бруднымі ямамі і сцвярджае, што штучнае развядзенне рыбы нясе выключна жорсткі характар.

Тым не менш, выраблены ў фларыдскай ферме ласось заваёўвае папулярнасць у ЗША, і колькасць такіх ферм расце ва ўсім свеце. Ці варта хвалявацца ўласнікам звычайных марскіх рыбных ферм у Нарвегіі ці Шатландыі? Эксперты кажуць, што кошт вырабленага ў наземных рэзервуарах ласося можа аказацца занадта высокім, і для некаторых вытворцаў такая праца акажацца непрыбытковай. У дадатак, ласось, выраблены ў традыцыйных умовах, мае рэпутацыю больш якаснага прадукту. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць