Грамадства

Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі

Палітвязня 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага 5 сакавіка Мінгарсудом за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 14 арт. 362) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4. Апеляцыйную скаргу на прысуд Троцкага будуць разглядаць толькі 15 чэрвеня ў Вярхоўным судзе. Вядома, што палітвязня перыядычна змяшчаюць у карцар і блакуюць перапіску з роднымі, паведамляе spring96.org.

Як распавялі сваякі Аляксандра Троцкага, доўгі час яны не маглі даведацца, дзе ён знаходзіцца. Акрамя таго, палітвязня змяшчалі ў карцар, але ні прычыны пакарання, ні яго тэрміны сваякі даведацца не могуць. 

Таксама Аляксандру не аддаюць лісты ад жонкі і дзяцей. Палітвязень не атрымліваў ад родных карэспандэнцыі амаль два месяцы. Пра гэта ён сама напісаў у нядаўнім лісце родным. Пры гэтым падкрэсліў, што ад іншых сваякоў і людзей яму аддаюць некаторыя лісты. 

Сваякі Аляксандра таксама адзначаюць, што да яго ўжо пяць месяцаў не можа патрапіць натарыус. Без засведчаных Аляксандрам дакументаў ягоная фірма не можа функцыянаваць у нармальным рэжыме. 

Суд па прысуду абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў маральнай і матэрыяльнай шкоды. 

«Шкоду яшчэ не выплацілі. Чакаем апеляцыю і збіраем паціху грошы, хаця бацька прасіў па магчымасці не плаціць», — распавёў сын Аляксандра.

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыны супрацоўніка ДАІ Уладзіміра Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ «дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву», пасля гэтага ён з'ехаў з месца. Пасля затрымання Троцкага моцна збілі.

З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Аляксандра вінаватым па арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса, вырашыў, што ў Троцкага сапраўды быў намер на забойства супрацоўніка ДАІ і пакараў яго 10 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў прасіў пакараць Троцкага 11 гадамі калоніі. Гэта рэкордны тэрмін зняволення для затрыманага падчас пратэстаў. Таксама суд абавязаў Троцкага выплаціць пацярпеламу супрацоўніку ДАІ 10 тысяч рублёў маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё4

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць