Улада55

Турэмны доктар: Аўтуховіч выходзіць на прагулкі

77-ы дзень ў менскім сьледчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску. Афіцыйных паведамленьняў пра стан здароўя галадоўніка няма.

77-ы дзень ў менскім сьледчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску. Афіцыйных паведамленьняў пра стан здароўя галадоўніка няма.

Сустрэцца з кіраўніком мэдычнага пункту менскага ізалятару можна па серадах, за гадзіну да абеду. Заходжу ў першы пад’езд, мяне запрашаюць у маленькі пакой, дзе за жалезнымі, у выглядзе сонейка, кратамі сядзіць жанчына-доктарка. Адразу пытаюся пра здароўе Мікалая Аўтуховіча:

— Мікалай Аўтуховіч. Як ён сябе адчувае?

— Ну як адчувае? Сказаць, што добра не магу, вы ж ведаеце, што ён галадуе.

— Так, ужо болей за 70 дзён.

— Мы зь ім кожны дзень гутарым, каб ён спыніў галадоўку, але ён нас ня слухае. Ён атрымлівае кропельніцы. І раней атрымліваў, і цяпер.

— Можа, яшчэ нейкія таблеткі?

— А якія таблеткі? Якія вітаміны, калі чалавек галадуе? Вось праз кропельніцу робім і зь вітамінамі. А ў страўнік нельга. І ён адмаўляецца, і нельга. Толькі празь вену ў кроў. Вось дапамагайце нам яго пераканаць, што гэта ня мае сэнсу.

— А наколькі ён схуднеў? Адвакат, які бачыў яго на мінулым тыдні, казаў, што вельмі схуднеў.

— Ну, не зусім. Патаўсьцей за вас выглядае. Але калі параўнаць з тым, як да нас патрапіў, дык канечне. Схуднеў.

— Ці выходзіць ён на прагулкі?

— Так. Выходзіць. Ваду п’е, кропельніцу робім, такім чынам… Ваду даем яму не турэмную, а мінэральную, з гэтым усё вырашылі. Ляжыць пад наглядам, у стацыянары.

***

Паводле ранейшых зьвестак адваката Паўла Сапелкі Мікалай Аўтуховіч страціў болей за 20 кіляграмаў вагі, але рашучасьці працягваць галадоўку не згубіў і настойвае на сваіх патрабаваньнях: альбо вызваліць яго пад падпіску пра нявыезд і працягваць сьледзтва па ягонай справе, альбо перадаць справу ў суд, як абяцала кіраўніцтва міліцыі яшчэ ў сакавіку.

У сьледчым ізалятары ён знаходзіцца ад 8 лютага.
Прадпрымальнка абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і падазраюць у датычнасьці да захоўваньня гранатамёту. Сваёй віны Аўтуховіч не прызнае і кажа пра палітычны перасьлед.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць