Эканоміка

Лукашэнка панаракаў, што ПВТ працуе за паўцаны на ЗША. І пахваліў Акадэмію навук

Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся пра айцішнікаў і ПВТ, паведамляе БелТА.

Па словах Лукашэнкі, у ПВТ развіваюцца дзясяткі кампаній, якія працуюць у сферы кібербяспекі. Многія іх ІТ-прадукты маглі б знайсці прымяненне ў Расіі, у тым ліку ў рэгіёнах.

«У нас сёння ўжо няма праблем, як мне кіраўнік Акадэміі навук Беларусі дакладвае, з айцішнікамі. У нас велізарны пласт гэтых айцішнікаў створаны ў вытворчасці і ў Акадэміі навук. І яны не проста праграмнае забеспячэнне распрацоўваюць — яны ўжо ствараюць на аснове гэтага праграмнага забеспячэння канчатковыя прадукты. Як я кажу, у жалеза гэта ператвараюць і атрымліваецца канчатковы тавар, у адрозненне ад Парку высокіх тэхналогій, дзе, ствараючы праграмнае забеспячэнне высокага ўзроўню, вымушаныя за паўцаны прадаваць яго буйным кампаніям, перш за ўсё Злучаным Штатам Амерыкі», — заявіў ён.

Нагадаем, нядаўна было абвешчана аб стварэнні на базе Акадэміі навук «IT-граду Акадэмічнага». Так будзе называцца навукова-тэхнічны цэнтр лічбавых тэхналогій, які збіраюцца сфармаваць на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута матэматыкі НАН. Акадэмія навук падкрэслівае, што IT-град будзе адрознівацца ад ПВТ. Ён павінен забяспечваць навукаёмістымі лічбавымі тэхналогіямі рэальны сектар беларускай эканомікі.

Пра ПВТ і айцішнікаў Лукашэнка ўжо выказваўся ў чэрвені.

— Мы стваралі ІТ-парк: ах, трэба, ах, добра! Так, ён адыграў сваю ролю. Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто працаваў і працуе там. Мы змаглі, адштурхнуўшыся ад іх, мець айцішнікаў па ўсёй краіне. Яны ўжо і на вытворчасці, і ў Міністэрстве абароны, і ў Акадэміі навук. Але мы многія працэсы там выпусцілі. І што мы атрымалі? Самыя прасунутыя, быццам бы, самыя багаценькія і забяспечаныя. Дзе яны апынуліся?

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць