Меркаванні1818

Акудовіч: Я б адправіў у космас Лукашэнку і Пазняка

«Хай Лукашэнка ляціць ракетай, а Пазняк лезе па драбіне».

Сёньня не абы‑які дзень! Сорак год таму менавіта ў гэты дзень амэрыканцы зваліліся на Месяц. Увесь сьвет тады захлынуўся ад радасьці, а беларусы дык не, ня надта каб захлынуліся. Маўляў, што тут за дзіва?

Нашыя людзі адвеку па драбіне на Месяц лазілі. Пра гэта ў фальклёры колькі заўгодна зьвестак засталося. Праўда, ніхто ня ведае, чаму потым яны на гэтую забаву забыліся. І я пра гэта яшчэ ўчора ня думаў,

толькі сёньня мне пазванілі з Радыё Свабода ды запыталіся: каго б зь беларусаў я выправіў на Месяц першым? І далі нават трохі часу падумаць — а што тут думаць?

Ня толькі мы, увесь сьвет ведае, хто ў нас першы. А дублёрам у Лукашэнкі будзе Пазьняк, — адразу даўмеўся я, аднак хутка перадумаў. Бо пабіцца на касмадроме могуць. І тады вырашыў, хай Лукашэнка ляціць ракетай, бо ён нават на амэрыканскім матацыкле «Харлей» езьдзіць не баіцца, а Пазьняк, як зацяты традыцыяналіст, хай лезе па драбіне. Праўда, Пазьняк у сваім эўрапейскім гарнітуры на драбіне будзе выглядаць трохі недарэчна, але нічога — хутка абносіцца.

Пэўна, тут вы падумалі, што я нашых касманаўтаў паставіў ў гранічна няроўныя ўмовы? Не сьпяшайцеся. Лукашэнка ўжо колькі год нейкі лядашчы спадарожнік зрабіць ня можа, а тут вам не спадарожнік — цэлую ракету трэба змайстраваць. Пакуль яе выштукуюць, Пазьняк ужо бел‑чырвона‑белы сьцяжок у Месяц уваткне, а Лукашэнка, натуральна, прыляціць з чырвона‑ зялёным. Потым, зразумела, яны пачнуць біцца. Усе ведаюць, што Лукашэнка добра натрэніраваны, а Пазьняку трэніравацца няма калі, бо яму пра занядбаную Бацькаўшчыну трэба ўвесь час думаць.

Хаця ў той бойцы яшчэ невядома хто пераможа, бо за Пазьняком — досьвед стагодзьдзяў гераічнага змаганьня беларускага народа, а за Лукашэнкам — толькі натрэніраваныя цягліцы.

Між іншым, пакуль яны там будуць біцца, у беларусаў зьявіцца новая завядзёнка. Ціхімі зорнымі начамі яны стануць выходзіць на пагулянку, каб паглядзець на маладзік ці поўню. «Як там нашыя хлопцы?» — пры гэтым будуць разважаць яны. — »Усё яшчэ б’юцца ці, можа, ужо зьмірыліся?»

А потым, добра абгледзеўшы неба, ціхамірна рушаць начаваць. Бо хто б куды ні лётаў, нашыя ці амэрыканцы, а назаўтра ўсё роўна трэба падымацца да працы.

Радыё Свабода

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць