Афіша44

Футбольны турнір «За Свабоду і Незалежнасьць — 2009»

У нядзелю 26 ліпеня адбудзецца зладжаны Моладзьдзю БНФ моладзевы футбольны турнір «За Свабоду і Незалежнасьць‑2009». Бяруць удзел 6 камандаў: Грунвальд (Моладзь БНФ), Правы альянс, Моладзь.org і іншыя.

26 ліпеня на малым полі фізкультурнага цэнтру «Серабранка» (пр‑т Ракасоўскага, 44) адбудуцца гульні, якія вызначаць пераможцу турніру. Сёлета ў турніры ўдзельнічаюць 6 камандаў, якія прадстаўляюць розныя моладзевыя арганізацыі ды ініцыятывы.

Месца правядзеньня турніру:

Малое поле фізкультурнага цэнтру «Серабранка» (пр‑т Ракасоўскага, 44) . Дабрацца да меcца правядзеньня можна наступным чынам:

— для тых, хто будзе ехаць з боку чыгуначнага вакзалу – Вам неабходна ехаць на трал. № 20,30 або аўт. № 8 да прыпынку «Шэйпічы»,

— для тых, хто будзе ехаць з боку Уручча – трал. № 41 да прыпынку «Шэйпічы»,

— для тых, хтобудзе ехаць з боку Курасоўшчыны — трал. № 19 да прыпынку «Шэйпічы».

На прыпынку Вы ўбачыце вялікі універсам «Палессе». Вам неабходна будзе падысьці да яго і крочыць далей па вуліцы. Вы павінны спусьціцца па вуліцы ўніз з горачкі і ўрэшце прыйдзеце да металічнай агароджы спартовага комплексу. Далей Вы заходзіце на тэрыторыю комплексу і ідзяце да малога футбольнага поля. Поле абнесена сеткавай агароджай.

Час правядзеньня:

Турнір будзеправодзіцца з 11.00 да 15.00.

Увага! Рэгістрацыя камандаў будзе праходзіць з 10.00 да 11.00, таму вялікая просьба не спазьняцца. Камандам, якія не пасьпеюць у вызначаны час прайсьці рэгістрацыю, будуць залічаныя тэхнічныя паразы.

Інвентар, вада, медыцынская аптэчка:

Аргкакмітэт турніру забяспечвае ўсе каманды пітной вадой. Просім каманды прыходзіць на турнір са сваімі мячамі.

У арганізатараў будзе медыцынская аптэчка.

Надвор’е:

На нядзелю сыноптыкі абяцаюць дажджы, таму вазьміце з сабой парасоны і пакеты, каб можна было схаваць адзежу ад дажджу. Пры моцных ліўнях гульні будуць спыненыя.

Фармат турніру:

Дзьве групы па 3 каманды. Пераможцы з кожнай групы сустракаюцца ў фінале; каманды, якія занялі ў групах другія месцы, сустракаюцца ў матчы за бронзу.

Лёсаваньне разьбіла каманды на дзьве групы.

Група ‑А‑
Z!
Грунвальд
Вялейка

Група ‑B‑
Правы альянс
Moladz.org
Zabej

Расклад гульняў:
Z! – Вялейка (11.00‑11.25)
Правы альянс — Zabej (11.30‑11.55)
Грунвальд –Вялейка (12.00‑12.25)
Moladz.org – Zabej (12.30‑12.55)
Z! – Грунвальд (13.00‑13.25)
Правы альянс — Moladz.org (13.30‑13.55)
Матч за 3‑е месца (14.00‑14.25)
Фінал(14.30‑14.55)
Працягласць гульні:2 таймы па 10 хвілінаў, перапынак паміж таймамі 5 хв. У матчы за 3‑е месца і ў фінале ў выніку нічыі прызначаецца серыя пенальці (5). Калі пасля серыі пенальці лік таксама застаецца нічыйным, — гуляе правіла залатога пенальці.

Пры ўзьнікненьні пытаньняў зьвяртайцеся па наступных нумарах:
+375 29 6010769(Міхал)
+375 29 7774850 (Сяржук)

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць