Улада88

Еўрасаюз з крэдытам не спяшаецца

Еўракамісар Фэрэра‑Вальднэр паведаміла, што дапамога Беларусі «можа адбывацца па лініі Міжнароднага валютнага фонду».

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў другі раз цягам году наведаў Брусель. І зноў — для сустрэчы з «еўратройкай».

28 ліпеня ў бельгійскай сталіцы міністр сустракаўся з вярхоўным камісарам замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам, еўракамісарам у пытаннях палітыкі добрасуседства і пашырэння Бенітай Ферэра‑Вальднэр і кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Швецыі Карлам Більдтам. Швецыя старшынюе ў саюзе 27 незалежных дзяржаваў.

Па завяршэнні перамоваў удзельнікі адказалі на пытанні журналістаў. Найперш спн.Ферэра‑Вальднер адзначыла, што

Еўрасаюз гатовы падтрымліваць Беларусь, калі наша краіна «прадэманструе сур’ёзны рух у накірунку дэмакратыі і фундаментальных свабод».

Еўрасаюз не зусім задаволены станам рэчаў у Беларусі. Шведскі міністр Більдт зазначыў, што сітуацыя ў Беларусі на сёння «не адпавядае чаканням».

«Беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання адносін з ЕС», — дадаў Карл Більдт.

У верасні Еўрасаюз пачне вывучаць сітуацыю ў Мінску па пяці асноўных пунктах (адсутнасць палітвязняў, свабода СМІ, змены выбарчага заканадаўства, паляпшэнне працы недзяржаўных арганізацый і гарантыя свабоды сходаў і палітычных аб’яднанняў). Па выніках праверкі ў лістападзе і будзе вырашана, ці працягваць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.

«Мы ўжо прадэманстравалі нашу добрую волю, калі падвоілі фінансавую дапамогу Беларусі з 5 да 10 мільёнаў еўра, і мы хочам зрабіць тое самае ў 2010 годзе, асабліва падтрымаўшы паляпшэнне якасці беларускіх прадуктаў, бо гэта важна для беларусаў, каб яны маглі экспартаваць прадукты ў Еўрасаюз», — зазначыла Ферэра‑Вальднер, адказваючы на пытанне пра эканамічнае супрацоўніцтва.

Што датычыць наўпроставай грашовай дапамогі ЕС, то еўракамісарка сказала, што гэта «можа адбывацца па лініі МВФ».
А ў будучыні магчымыя атрыманне крэдытаў у Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банку.

Яшчэ 19 ліпеня прадстаўнікі МВФ заявілі, што Мінск больш не мае патрэбы ў дадатковым замежным фінансаванні, з улікам тых крэдытаў, што былі выдадзены ці былі паабяцаныя.

Ферэра‑Вальднер сказала, што ЕС можа шмат чаго прапанаваць Беларусі ў розных галінах, у прыватнасці ў сферы макраэканомікі, энергетыкі, гандлю, аблягчэння візавага рэжыму. Яна зазначыла, што патэнцыял у стасунках паміж Беларуссю і Еўрасаюзам яшчэ вельмі вялікі. Аднак развівацца далейшым адносінам замінае няўпэўненасць еўрапейцаў, што ў Беларусі адбываюцца незваротныя рэформы.

«І Беларусь, і ЕС разлічваюць, што кожны з бакоў будзе з большай хуткасцю ісці насустрач чаканням іншага», – адказаў на гэта Мартынаў.
Ён акцэнтаваў пытанне дарагавізны візаў. Ягоны шведскі калега парыраваў, што гэтае пытанне залежыць ад волі беларусаў.

Нежаданне ЕС выдзяляць крэдыт лукашэнкаўцам азначае, што фінансавая сітуацыя ў Беларусі да канца году будзе заставацца нестабільнай. Далейшая дэвальвацыя рубля не выключаная.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць