Грамадства

Метро ў напрамку Зялёнага Луга пачнуць пракладваць ужо ў гэтым годзе

Тунэльныя працы для будаўніцтва метро ў напрамку Зялёнага Луга плануюць пачаць у 2022 годзе. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў ў эфіры АНТ.

Так будзе выглядаць станцыя «Аэрадромная», пуск якой запланаваны на наступны год. Фота: «Мінск-навіны»

— Ужо ў гэтым годзе мы плануем пачаць тунэльныя працы на другой частцы трэцяй лініі — гэта ў бок Зялёнага Луга, плошчы Бангалор. Праектныя працы дазваляюць выйсці там на пляцоўку. Калі мы не будзем займацца метро, то выдаткі будуць нашмат горшыя. У тым ліку і фінансавыя, і маральныя. Бо мабільнасць перамяшчэння па сталіцы — гэта вельмі важна для кожнага, — распавёў чыноўнік.

Раней пісалася, што на гэтым участку спачатку будуць пабудаваныя такія станцыі: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў».

Увосень 2020 года запрацавалі першыя станцыі трэцяй лініі: «Юбілейная плошча», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада».

Па планах, новы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна з трох станцый адкрыецца ў 2023 годзе. Цягнікі пойдуць ад «Кавальскай Слабады» да «Слуцкага гасцінца» праз станцыі «Аэрадромная» і «Немаршанскі сад».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць