Спорт33

Глеб: Мой сыход з «Арсенала» быў памылкай

«Раней я штотыдзень гуляў за адну з самых цудоўных еўрапейскіх каманд. Я быў у клубе, які заўсёды ўваходзіў у чацвёрку найлепшых каманд прэм’ер‑лігі і рэгулярна гуляў у Лізе чэмпіёнаў».

Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, які гэты сезон будзе знаходзіцца ў арэндзе нямецкага «Штутгарта», прызнаў, што ягоны сыход з лонданскага «Арсенала» ў «Барселону» у мінулым годзе быў памылкай.

«Канечне, я шкадую пра сыход з «Арсенала».

Раней я штотыдзень гуляў за адну з самых цудоўных еўрапейскіх каманд. Я быў у клубе, які заўсёды ўваходзіў у чацвёрку найлепшых каманд прэм’ер‑лігі і рэгулярна гуляў у Лізе чэмпіёнаў. Да таго я трэніраваўся у аднаго з найлепшых трэнераў свету — Арсена Венгера. Я вельмі паважаю гэтага чалавека, — цытуе словы Глеба Sky Sports.

— Для мяне сыход з «Арсенала» не стаў удачным. У «Барселоне» было складана адчуваць сябе часткай поспеху, бо я не выходзіў на поле. Я працягваю сачыць за «Арсеналам». Спадзяюся, што ў яго ўсё атрымаецца і яму удасца пазмагацца за тытул, калі не будзе жахлівых траўмаў, як летась».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць