Улада

Прадстаўнічы дэсант з Венесуэлы

Беларускі бок на перамовах з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы ўзначаліць Віктар Шэйман.

Сёння ў Мінску пройдзе пасяджэнне беларуска‑венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню. Дэлегацыя Венесуэлы на чале з віцэ‑прэзідэнтам, сустаршынёй камісіі Рамонам Карысалесам прыбыла ў Беларусь напярэдадні вечарам.

Паводле інфармацыі беларускага МЗС, у склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, навукі, тэхналогій і сярэдняй прамысловасці, энергетыкі і нафты, сельскай гаспадаркі і зямель, навакольнага асяроддзя Венесуэлы.

Беларускі бок на перамовах узначаліць памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях, сустаршыня камісіі Віктар Шэйман.

У пасяджэнні таксама возьмуць удзел прадстаўнікі ўрада, парламента, Вышэйшага гаспадарчага суда, міністэрстваў замежных спраў, абароны, фінансаў, інфармацыі, лясной гаспадаркі, энергетыкі, гандлю, адукацыі, архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, юстыцыі, аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўнага ваенна‑прамысловага камітэта, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белдзяржхарчапрам», Нацыянальнага банка, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Мінгарвыканкама і шэрагу іншых арганізацый.

Падчас пасяджэння плануецца абмеркаваць стан і перспектыўныя напрамкі сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі і Венесуэлы, шляхі далейшага ўмацавання міждзяржаўнага дыялогу на ўсіх узроўнях, паведаміла прэс‑служба беларускага МЗС.

Будуць таксама разгледжаны ход рэалізацыі праектаў гандлёва‑эканамічнага і навукова‑тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін і пытанні развіцця дагаворна‑прававой базы.

Члены венесуэльскай дэлегацыі наведаюць шэраг міністэрстваў, канцэрнаў і дзяржарганізацый Беларусі.

Нагадаем, на прэс‑канферэнцыі 1 ліпеня пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес паведаміў пра візіт у Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Візіт запланаваны на канец жніўня — пачатак верасня.

Дыпламат таксама паведаміў, што візіт у адказ беларускага прэзідэнта ў Венесуэлу запланаваны на снежань 2009 года.»Цалкам магчыма, што падчас візіту адбудзецца адкрыццё новых сумесных заводаў у Венесуэле», — сказаў пасол.

Дамоўленасць аб сустрэчы ў бліжэйшы час была дасягнутая 20 чэрвеня падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам. Паводле паведамлення прэс‑службы прэзідэнта Беларусі, размова адбылася па ініцыятыве венесуэльскага боку.

Апошні раз Уга Чавес наведаў Беларусь у ліпені 2008 года.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць