Журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 («Воўчыя норы»), што ў пасёлку Даманава Івацэвіцкага раёна.

Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, 19 студзеня 2022 года ён быў асуджаны на два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1, арт. 342)
Таксама «Мінсктранс» выставіў Івуліну іск на 39 тысяч рублёў.
Падтрымаць Аляксандра лістом можна па новым адрасе: Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ПК №22, а/с 20, 225295 Івуліну Аляксандру Мікалаевічу.
Чытайце таксама:
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары