«Вясне» стала вядома пра тое, што актывіст прафсаюза РЭП Вацлаў Арэшка змешчаны ў СІЗА КДБ. Там жа дакладна знаходзяцца Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык.

19 красавіка ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. У сераду 20 красавіка стала вядома пра затрыманні Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарова, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім і Ігара Ледніка (апошні затрыманы яшчэ 18 красавіка). Аднак месца, дзе знаходзяцца гэтыя людзі, пакуль невядомае.
Няма сувязі з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Бераснёвым, Дзмітрыем Бародкам, Міхаілам Громавым, Вадзімам Пайвіным, Юрыем Беляковым.
Адзіны, каго пасля допыту адпусцілі — Ігар Комлік.
Усе гэтыя людзі — лідары і актыў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама Свабоднага прафсаюза металістаў, Свабоднага прафсаюза беларускага, Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у яго склад.
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
-
Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія
-
«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь
Каментары