Улада

Заплаціць падаткі і зборы цяпер можна ў інфакіёсках «Беларусбанка»

Найбуйнейшы айчынны банк — «Беларубанк» — сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах рэалізаваў праект па прыёме падатковых плацяжоў у інфакіёсках.

Як паведамляе прэс‑служба банка, плацяжы могуць ажыццяўляць фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, у якіх ёсць пластыкавая картка ААТ «ААБ «Беларусбанк». Паслуга будзе падключацца паэтапна — да канца жніўня стане даступнай ва ўсіх інфакіёсках Мінска, а на працягу верасня — у інфакіёсках іншых гарадоў.

У пераліку плацяжоў, якія даступны да выплаты ў інфакіёсках, — больш за 30 відаў падаткаў і збораў.

Як растлумачылі ў «Беларусбанку», рашэнне аб паэтапным падключэння паслугі прынята для таго, каб на практыцы апрабаваць новую сістэму аплаты і ўлічыць усе магчымыя прапановы яе карыстальнікаў. Калі прапаноў, скіраваных на ўдасканальванне сістэмы электроннай выплаты падаткаў, ад кліентаў найбліжэйшым часам не паступіць, то рэгіёны будуць ахоплены раней за вызначаны тэрмін.

Паводле інфармацыі «Беларусбанка», у працэсе ўкаранення сумеснай паслугі бакі сутыкнуліся з дзвюма цяжкасцямі — адсутнасць адзінай рэспубліканскай базы звестак плацельшчыкаў з утрыманнем неабходных рэквізітаў для ажыццяўлення плацяжоў і забарона на раскрыццё падатковай тайны банкам. Аднак узніклыя праблемы былі вырашаны.

Для зручнасці плацельшчыкаў ім прапанавана некалькі спосабаў выплаты падаткаў і збораў у інфакіёсках ААТ «ААБ «Беларусбанк»:

па выстаўленай суме, па ўведзеных звестках і з дапамогай выбару звестак з даведнікаў. У выпадку выплаты падаткаў па выстаўленай суме трымальніку пластыкавай карткі будзе дастаткова ўвесці ўліковы нумар плацельшчыка і праверыць правільнасць інфармацыі. Пры выплаце па ўведзеных звестках усю інфармацыю (код падатку, бюджэтны рахунак, код банка і суму аперацыі) неабходна будзе ўводзіць уручную. Калі ж трымальнік карткі аддасць перавагу плацяжу з выбарам звестак з даведнікаў, то спачатку неабходна будзе выбраць з прапанаваных спісаў код падатку, падатковую інспекцыю і бюджэтны рахунак, пасля чаго ўвесці суму запазычанасці.

У далейшых планах «Беларусбанка» і Міністэрства па падатках і зборах — рэалізаваць магчымасць выплаты падаткаў і збораў з дапамогай паслуг «SMS‑банкінг», «М‑банкінг», «інтэрнет‑банкінг», што дазволіць трымальнікам картак праводзіць плацяжы кругласутачна, незалежна ад свайго месцазнаходжання, у любым пункце свету.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай18

Заробак беларускіх медыкаў істотна адстае ад еўрапейскіх суседзяў6

Маскву і Падмаскоўе зноў атакуюць дроны2

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну26

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць