Грамадства

Сапега далі максімальны тэрмін з улікам супрацоўніцтва са следствам?

Сафіі Сапега прысудзілі 6 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да гэтага паведамлялася, што Сафія выконвала ўмовы дасудовага супрацоўніцтва са следствам. Па законе гэта акалічнасць павінна зменшыць тэрмін удвая. Атрымліваецца, дзяўчыне далі максімальны тэрмін з магчымых?

Пагадненне са следствам — гэта пісьмовыя «дамоўленасці» паміж абвінавачаным і пракурорам. У іх прызнаецца віна, а таксама ўказваецца, чым абвінавачаны можа дапамагчы следству.

Самы цяжкі артыкул КК, які быў прад’яўлены Сафіі, — 130-ы, аб распальванні варожасці. Ён прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў калоніі.

Пракурор, а потым суд вырашаюць, што калі пагадненні былі выкананы, то па законе могуць даць не больш за палову максімальнага тэрміну.

Згодна з артыкулам 69.1 КК, выключэнне складаюць цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з замахам на жыццё або здароўем чалавека. У такім выпадку тэрмін (калі чалавек супрацоўнічаў са следствам) не можа перавышаць дзвюх трацін максімальнага. 

Атрымліваецца, 6 год калоніі — максімальны тэрмін, які маглі даць Сапега з улікам яе супрацы са следствам. Яго яна і атрымала.

Згодна з артыкулам 72 КПК, орган, які вядзе судовы працэс, і службовыя асобы не маюць права выдаваць ні факт звароту абвінавачанага з хадайніцтвам аб заключэнні пагаднення, ні рашэнне пракурора на гэты конт.

Сам Следчы камітэт у сваім прэс-рэлізе факт дасудовага супрацоўніцтва ўказаў.

Чытайце таксама:

Сапега адпраўляюць у калонію на 6 гадоў, нягледзячы на супрацу яе і Пратасевіча са следствам

«Мы пра такое і блізка не думалі». Родныя — аб прысудзе Соф'і Сапега

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць