Усяго патроху

БНР у Гомелі не будзе

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.

Копію адказу з гарвыканкама перадаў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Трыфанаў.

«Тапанімічнай камісіяй пры разглядзе гэтага пытання быў прыняты да ўвагі той факт, што

Георгій Дзімітраў з’яўляўся адным са славутых лідэраў міжнароднага антыфашысцкага камуністычнага руху, і перайменаванне вуліцы выкліча негатыўную рэакцыю значнай часткі жыхароў нашага горада, у першую чаргу прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія адмоўна ставяцца да змены назваў савецкага перыяду гісторыі горада Гомеля», — гаворыцца ў адказе.

Адмоўлена і ва ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі ў гонар славутай зямлячкі: «У сувязі з тым, што дом, дзе жыла Бадунова, не захаваўся, устаноўка мемарыяльнай дошкі ў яе гонар на іншым будынку вуліцы, якая носіць імя іншага чалавека, камісіяй прызнана неэтычнай».

З ініцыятывай аб перайменаванні вуліцы гомельскія актывісты выступілі яшчэ ў 2007 годзе. Яны апыталі жыхароў Навабеліцкага раёна, дзе жыла Бадунова, устанавілі дакладны адрас яе месцажыхарства ў 1930‑х гадах, інфармацыю пра што пацвердзілі дакументальна — даведкамі з архіва, сабралі больш за 300 подпісаў мясцовых жыхароў пад адозвай з просьбай аб перайменаванні вуліцы.

Усе дакументы былі накіраваны ў тапанімічную камісію пры Гомельскім гарвыканкаме. Спачатку ў актывістаў папрасілі падаць дадатковыя пацвярджэнні таго, што Бадунова жыла менавіта па гэтым адрасе, затым ім паведамілі, што пытанне аб перайменаванні вуліцы будзе разгледжана ўладамі пасля вывучэння ўсіх дакументаў і пры ўдзеле гісторыкаў. У чэрвені 2009 года намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Парошын адказаў актывістам, што «тапанімічнай камісіяй рэкамендавана адміністрацыі Навабеліцкага раёна аформіць экспазіцыю ў памяць дзейнасці Бадуновай у музеі гісторыі Навабеліцкага раёна, размешчаным у сярэдняй школе № 41». Актывісты гэтай прапановай былі не задаволены і зноў папрасілі гарадскія ўлады прысвоіць вуліцы імя Палуты Бадуновай або даць аргументаваны адказ у выпадку адмовы.

«Я меркаваў, што гарвыканкам можа нам адмовіць, але не чакаў, што іх адмова будзе аргументавана настолькі абсурдна», — пракаментаваў адказ Сяргей Трыфанаў.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць