Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці

Навукоўцы з Ельскай школы медыцыны пры дапамозе распрацаванай імі тэхналогіі OrganEx аднавілі кровазварот і клеткавую актыўнасць жыццёва важных унутраных органаў свіней, такіх як сэрца і мозг, праз гадзіну пасля смерці жывёл. Праца біёлагаў апублікаваная ў часопісе Nature, рэдакцыя якога таксама коратка пераказала артыкул навукоўцаў.

У ходзе эксперыменту даследчыкі падключалі свіней, у якіх было штучна выклікана спыненне сэрца, да сістэмы перфузіі, — тая прапампоўвала праз крывяносныя сасуды жывёл спецыяльны раствор, які змяшчае перш за ўсё кроў жывёл, а таксама спецыяльны састаў з 13 злучэнняў, прызначаных для аднаўлення клеткавай жыццядзейнасці. У прыватнасці, у склад раствора ўваходзілі антыкаагулянты — рэчывы, якія блакуюць згортванне крыві, і пераносчык кіслароду, «штучны» гемаглабін Hemopure.

У выніку прапампоўкі раствора да тканак жывёл стаў паступаць кісларод, пасля чаго некаторыя функцыі іх органаў, — такія як скарачэнне сэрца і актыўнасць пячонкі і нырак, — хутка аднавіліся. У кантрольных групах гэтага не адбылося. Толькі ў эксперыментальнай групе тканкі жывёл не былі пашкоджаныя доўгім кіслародным галаданнем.

Новая тэхналогія дазволіла захаваць цэльнасць некаторых тканак мозгу, але пры гэтым аўтары працы не ўбачылі ніякай скаардынаванай мазгавой актыўнасці, якая сведчыла б пра аднаўленне мазгавой дзейнасці. Акрамя таго, сэрца не было цалкам адноўленае.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што, улічваючы адсутнасць нармальнай электрычнай актыўнасці мозгу, гаворка ў гэтым выпадку не ідзе пра рэанімаванне свінні пасля смерці — а толькі пра захаванне жыццядзейнасці тканак. «Мы прымусілі клеткі рабіць тое, на што яны не былі здольныя, калі жывёлы былі мёртвыя», — сказаў адзін з аўтараў працы, нейрабіёлаг Званімір Урселья.

Навукоўцы адзначылі, што мёртвыя свінні, якіх падключылі да сістэмы OrganEx, сталі міжвольна паторгваць галавой, шыяй і тулавам пасля ўвядзення кантраснага фарбавальніка ў мозг. Даследчыкі не змаглі растлумачыць гэтую з'яву, палічыўшы малаверагодным, што імпульсы ўзнікалі ў галаўным мозгу. Яны дапусцілі, што імпульсы ўзнікалі ў спінным мозгу, які можа кантраляваць некаторыя рухальныя функцыі незалежна ад галаўнога.

Аўтары працы разлічваюць, што ў будучыні іх тэхналогію змогуць выкарыстоўваць для таго, каб захоўваць органы для трансплантацыі.

Каментары2

  • Дон Рэба
    04.08.2022
    Ня ведаў, што ў Ельску ё школа медыцыны...
  • .
    11.08.2022
    Дон Рэба, дакладна ёсць. Яшчэ добрая школа медыцыны ў Гарвардску ды Оксфардску.

     

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны26

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць