Грамадства77

Гігін прапанаваў запатрабаваць у Польшчы рэпарацый за 1920-1930-я гады

 Пра гэта ў эфіры «Альфа Радыё» заявіў старшыня таварыства «Веды», экс-дэкан філасофскага факультэта БДУ Вадзім Гігін, каментуючы навіну пра тое, што Польшча запатрабавала ад Нямеччыны вялікіх рэпарацый, каля 1,3 трлн еўра, за Другую сусветную вайну, піша «СБ — Беларусь сёння».

Вадзім Гігін. Фота spektr.by

Гігін адзначыў, што патрабуючы рэпарацый ад Нямеччыны, Польшча, па сутнасці, прызнае вынікі Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым ён лічыць, што «свой рахунак Польшчы выставіць можам і мы».

«Германія, прынамсі цяперашні ўрад, пакаялася ў злачынствах нацыстаў. А кіруючыя колы Польшчы, незалежна ад таго, кансерватары яны ці лібералы, пакаяліся ў злачынствах Пілсудскага? Ды яны яму ставяць помнікі, ён у іх нацыянальны герой», — адзначыў прапагнандыст.

«Я лічу, што цалкам разумна нам — гісторыкам і палітыкам — пачаць працэс, прынамсі на ўзроўні грамадскіх слуханняў (мы будзем звяртацца і ў наш парламент), каб мы падлічылі, якая шкода была нанесеная Беларусі польскім панаваннем».

На думку Гігіна шкода заключалася ў штучным затарможванні развіцця гэтай тэрыторыі, у прыватнасці, прамысловасці. У выпампоўванні з заходніх абласцей сельскагаспадарчых рэсурсаў, у заніжанай аплаце работнікам, шкода была нанесеная ў культурнай палітыцы.

«Ці можам мы гэты рахунак прад'явіць палякам? Вядома ж, можам. Ёсць і прававая перспектыва для падобнага разбору. Польскі ўрад тады, асабліва пасля майскага перавароту 1926 года, фактычна не выконваў многія палажэнні Рыжскага дагавора, які не проста падзяляў тэрыторыю, а гарантаваў нацыянальным меншасцям у рамках Рэчы Паспалітай правы і свабоды», — мяркуе Гігін

Каментары7

  • Мангол
    06.09.2022
    Бездарь. Ты бы у России это запросил. Не помнишь, кто отдал часть Беларуси Польше? Дам подсказку. Ленин. Гигин, ты позор нашей страны
  • Марыянеткi
    06.09.2022
    Усё што яны "патрубуюць" гэта паступаюць каманды з масквы i крамля
  • Так
    06.09.2022
    Satan, чувак вякае тое што загадваюць з масквы i ад пуцiна

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць