Грамадства44

Як змянілася стаўленне беларусаў да вайны за паўгода — новае сацдаследаванне

Вынікі новага сацапытання амаль не адрозніваюцца ад чэрвеньскага: беларусы не падтрымліваюць дзеянні расійскай арміі, катэгарычна супраць удзелу ў вайне беларускага войска і выступаюць за вывад расійскіх вайскоўцаў з тэрыторыі нашай краіны. Chatham House апублікаваў вынікі апытання за жнівень 2022 года на тэму таго, як вайна Расіі супраць Украіны змяняе погляды беларусаў.

Як праводзілася апытанне

Chatham House апытаў 793 рэспандэнтаў з 4 па 17 жніўня 2022 года. Як і ў мінулы раз, у выбарку трапіла толькі гарадское насельніцтва. Апытанне было праведзенае з дапамогай інтэрнэт-інтэрвʼю (CAWI), то-бок выбарка была абмежаваная карыстальнікамі інтэрнэту, а значыць эканамічна і сацыяльна больш актыўнымі людзьмі. Таму ёсць верагоднасць таго, што падтрымка Лукашэнкі і яго палітыкі ў рэальнасці можа быць трохі вышэйшай, чым адлюстравана ў апытанні.

Але, з іншага боку, даследчыкі прызнаюць, што адхіленні могуць быць і супрацьлеглыя — праз сітуацыю ў Беларусі рэспандэнты маглі не быць дастаткова шчырымі, што таксама мела ўплыў на вынікі.

У апытанні зноў звяртае на сябе ўвагу вялікая колькасць тых, хто не вызначыўся з меркаваннем. Гэта таксама можа быць спосабам пазбегнуць адказу.

Удзел Беларусі ў ваенных дзеяннях

Сацыёлагі задалі беларусам пытанні пра тое, што варта было б зрабіць Беларусі пасля пачатку ваенных дзеянняў паміж Расіяй і Украінай і што варта зрабіць Беларусі ў кантэксце ваенных дзеянняў цяпер.

Беларусы катэгарычна выступаюць супраць удзелу беларускага войска ў вайне. Гэта самы відавочны вынік даследавання.

Толькі 5% апытаных лічаць, што беларусам варта прыняць удзел у ваенных дзеяннях. 5% — гэта агулам і тыя, хто лічыць, што трэба зброяй падтрымаць Расію, і тыя, хто лічыць, што варта падтрымаць Украіну. То-бок гэта ідэя безумоўна маргінальная ў беларускім грамадстве. Аматары разбірацца ў такіх нязначных лічбах убачаць, што колькасць прыхільнікаў падтрымаць Расію на полі бою ў параўнанні з чэрвенем знізілася з 4% да 3%.

Самы папулярны адказ аб правільным сцэнарыі для Беларусі, з пункту гледжання рэспандэнтаў, — «абвясціць аб поўным нейтралітэце краіны, вывесці ўсе замежныя войскі і не выказвацца на карысць ні аднаго з бакоў канфлікту».

Колькасць тых, хто так лічыць, — 28%. Гэта на 4% больш, чым у чэрвені.

Падтрымка ваенных дзеянняў РФ ва Украіне

Амаль палова апытаных — 45% — цалкам не падтрымлівае ці хутчэй не падтрымлівае дзеянні расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Каля траціны апытаных падтрымліваюць дзеянні Расіі, і працэнт такіх за чэрвень знізіўся з 33% да 30%.

Стаўленне да расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі

Тут вынікі таксама відавочныя. Амаль палова апытаных — 43% — адмоўна ставяцца да размяшчэння расійскай вайсковай базы на тэрыторыі нашай краіны. Каля чвэрці — 24% — глядзяць на гэта са станоўчага боку.

Прыкладна такія ж вынікі і па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі: 43% — адмоўна ставяцца да гэтага, 19% — станоўча ці хутчэй станоўча.

Больш падрабязна з вынікамі апытання можна азнаёміцца тут.

«Камандзір спецназа», які «дапамагаў на Акрэсціна», — ліпавы. А яго споведзь — байкі. Але чаму ён усплыў?

Дзяржаўныя прапагандысты: Мы можам беспакарана гаварыць тое, за што іншых самі ж згнаілі б у турме

Пад Херсонам Украіна прымяняе незвычайную ваенную тактыку

Каментары4

  • Аляксей
    09.09.2022
    " Каля траціны апытаных падтрымліваюць дзеянні Расіі, "

    якая ганьба :(

    @https://web-analytics.online/298843

  • pura
    09.09.2022
    Бондар, ня трэба быць такім аднабокім. Я персанальна ведаю шмат мясцовых, беларусаў ці палякаў, як яны сябе лічаць, але пры гэтым за Лукашэнку, за Расею ў вайне супраць Украіны, і супраць Польшчы, пры гэтым маючы нават карты палякаў.
    У той жа час я ведаю этнічных расейцаў, панаехаўшых так сказаць, каторыя катэгарычна супраць вайны ва Ўкраіне і супраць Лукашэнкі і яго памагатых за той гвалт, які яны ўчынілі.
  • Жах
    09.09.2022
    I усе ж такi шызоiдных крэтынау амаль 30%. Гэта жах.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла маладой у страшных пакутах. Медыкі змаглі паставіць дыягназ Венеры Бацічэлі па карцінах праз 500 гадоў7

На прадпрыемстве ў Катары па вытворчасці ЗПГ прагрымеў магутны выбух: 54 чалавек пацярпелі, 18 зніклі без вестак

Казка Каба-Вэрдэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам2

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ14

«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю45

Сёстры Груздзевы перажываюць за беларусаў у Польшчы. Бо яны не бачаць сапраўднага мяса14

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі3

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну21

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць