Вайна

«На Данбас усім пофіг». Колькі галасоў збіраюцца намаляваць на «рэферэндумах»

Мяркуецца, што за «далучэнне» прагаласуе прыкладна 90 працэнтаў.

«Галасаванне» ў Херсоне. Фота ТАСС

23 верасня ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама на захопленых расійскім войскам тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны пачаліся «рэферэндумы аб далучэнні да РФ». Прадоўжацца яны да 27 верасня. Агучаныя прыкладныя вынікі «галасавання».

Як паведамляе «Медуза», «галасаванне» на акупаваных тэрыторыях будзе падобнае на сітуацыю з «рэферэндумам» перад анексіяй Крыма ў 2014 годзе. А менавіта: у першы дзень адкрыецца невялікая колькасць участкаў, на якія «мабілізуюць» прарасійскіх жыхароў. У выніку, падкрэслілі крыніцы, гэта дазволіць расійскай прапагандзе «паказаць карцінку» з чэргамі перад участкамі і нібыта высокай яўкай на месцах. Такія сюжэты ўжо з'явіліся ў расійскіх дзяржаўных СМІ.

Паводле звестак дзвюх крыніц «Медузы», блізкіх да Крамля, расійскія ўлады маюць намер «забяспечыць» наступныя вынікі «рэферэндумаў»:

у ДНР і ЛНР — прыкладна 90% за «далучэнне да РФ» пры яўцы каля 90%;

на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей — прыкладна 90% за «далучэнне» пры яўцы каля 80%.

Расійскі ВЦІОМ 23 верасня ўжо апублікаваў вынікі апытанняў, згодна з якімі ў самаабвешчаных ДНР і ЛНР у «рэферэндуме» збіраюцца ўзяць удзел 87% рэспандэнтаў, а «прагаласаваць» за «далучэнне да РФ» маюць намер 97% з іх. У Херсонскай вобласці, паводле звестак ВЦІОМ, «галасаваць» збіраюцца 69%, а падтрымаць «далучэнне да Расіі» — 89% з іх. У Запарожскай вобласці прыйсці на «рэферэндум» нібыта збіраецца 80%, а падтрымаць пастанову Крамля — 87%.

Крыніца «Медузы», блізкая да АП, назвала вынікі гэтага апытання «фармуючымі» — каб падрыхтаваць расійскае грамадства да афіцыйна абвешчаных вынікаў «галасавання».

Самі «плебісцыты» два суразмоўцы «Медузы», блізкія да Крамля, назвалі «рытуалам з вядомым вынікам» — і адзначылі, што ў АП ужо плануюць правесці на акупаваных тэрыторыях выбары ў мясцовыя органы ўлады. Суразмоўцы падкрэслілі, што пратэстаў ад жыхароў акупаваных тэрыторый падчас «рэферэндумаў» не чакаюць, але не выключаюць, што ўкраінскія сілы могуць працягнуць контрнаступленне.

Пры гэтым адна з крыніц дадала: у Крамлі ўжо не спадзяваюцца, што далучэнне новых тэрыторый выкліча ў Расіі рост падтрымкі ўлады: «На Данбас большасці ***** [усё роўна]. Цяпер народ заклапочаны мабілізацыяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць