Свет

Павел Дураў папярэдзіў прапагандысцкія каналы, якія заклікаюць да гвалту, што цацкацца з імі не будуць

Telegram па патрабаванні Apple заблакаваў на iPhone / iPad некалькі звязаных з Беларуссю рускамоўных каналаў сумарнай колькасцю ў 80 тысяч падпісчыкаў, заявіў стваральнік месенджара Павел Дураў. І параіў тым уладальнікам, хто прадукуе падобны кантэнт і да папярэджанняў ставіцца паблажліва, не спадзявацца на сілу ўласнага нахабства.

«Адміністратары яшчэ некалькіх падобных каналаў агульнай колькасцю ў 50 тысяч падпісчыкаў атрымалі папярэджанні ад нашай каманды аб тым, што яны парушаюць правілы Apple.

Адміністратары каналаў павінны максімальна сур'ёзна ўспрымаць падобныя папярэджанні і імкнуцца рабіць усё магчымае, каб дапушчаныя парушэнні не паўтараліся. Інакш іх каналы будуць непазбежна заблакаваныя ў версіях Telegram, якія распаўсюджваюцца праз App Store і Google Play.

Уцёкі ў іншыя мабільныя прыкладанні не дапамогуць ім пазбегнуць абмежаванняў доступу, бо любое іншае мабільнае прыкладанне гэтак жа сама, як і Telegram, будзе абавязана выконваць правілы крам прыкладанняў.

У лепшым выпадку каналы-парушальнікі застануцца даступныя ў вэб-версіях і версіях Telegram, запампаваных напрамую з telegram.org, аднак гэта не закране тых каналаў, якія парушаць правілы самога Telegram, а не правілы Apple або Google.

Напрыклад, учора пасля паўторнага парушэння мы былі вымушаныя выдаліць рускамоўны канал, які заклікаў «рэзаць» і «расстрэльваць» бяззбройных безабаронных людзей.

Пасля таго, як нашы мадэратары схавалі праблемны пост і адправілі адміністратарам канала апавяшчэнне аб недапушчальнасці падобнага кантэнту, уладальнікі канала апублікавалі тое ж паведамленне зноўку, забяспечыўшы яго скрыншотам з атрыманым імі папярэджаннем.

Так рабіць ніколі не варта — правілы Telegram наўпрост забараняюць публічныя заклікі да гвалту. Паўторнае парушэнне амаль непазбежна прыводзіць да выдалення канала», — заявіў Дураў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць